Кірха | |
Евангельска-аўгсбургская кірха ў Магілёве | |
---|---|
![]() Лютэранская кірха ў Магілёве | |
53°54′03,21″ пн. ш. 30°20′19,92″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Канфесія | лютэранства |
Епархія | Магілёўская суперінтэндацыя |
Тып будынка | кірха |
Дата заснавання | 1780 |
Будаўніцтва | 1775—1780 гады |
Стан | знішчана |
![]() |
Лютэранская кірха — колішні лютэранскі храм у Магілёве, заснаваны 1780 р., разбураны ў 1930-х.
Гісторыя
У 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія грамады немцаў, пры гэтым былі заснаваны лютэранскія кірхі[1]. Дазвол на збудаванне кірхі ў Магілёве дала Расійская імператрыца Кацярына II, якая пры наведванні горада ў 1780 г. ахвяравала на будаўніцтва кірхі 500 рублёў. Указам Кацярыны II для будаўніцтва храма Георгій Каніскі перадаў ацалелыя элементы праваслаўнай Спаскай царквы[2][3]. Прыхадская кірха знаходзілася насупраць мужчынскай гімназіі. Драўляная, невялікіх памераў кірха была па-нямецку акуратна дагледжана, увітая плюшчом, яна асабліва маляўніча выглядала летам.[4]
Кірха без перапынку працавала да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да пачатку 1930-х гадоў кірха стаяла зачыненай, пакуль улады БССР, верагодна ў сувязі з магчымым пераносам сталіцы ў Магілёў, не вырашылі знішчыць кірху. Напачатку 1930-х кірха была знішчана.