Вёска
Лютня
± | ||||||||||||||||||||||
Лю́тня[1] (трансліт.: Liutnia, руск.: Лютня) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 4 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 99 км ад Магілёва[2], каля левага берага ракі Віхра[3].
Гісторыя
У 1834 годзе сяльцо Рагайлаўшчына, 1 двор, 2 жыхары, у Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні, уласнасць памешчыка Хіжынскага, які меў 142 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе 1 двор, 3 жыхары, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета. У 1909 годзе 1 двор, 7 жыхароў. У пачатку ХХ стагоддзя фальваркі Лютня і Бобрыкі аб'ядналіся ў адну вёску ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1919 годзе адкрыта працоўная школа першай ступені. У 1924 годзе арганізаваны саўгасы Рагайлаўшчына і Бобрыкі, якія спецыялізаваліся на вырошчванні гародніны і садавіны. У 1935 годзе на базе гэтых саўгасаў створаны конны завод №120. У 1935 годзе адкрыты дзіцячыя яслі. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 29 мая 1978 года да 20 лістапада 2013 года Лютня была цэнтрам Лютненскага сельсавета[4], у 2013 у сувязі з яго скасаваннем увайшла ў склад Капачоўскага сельсавета[5].
Насельніцтва
Эканоміка
Цэнтр коннага завода №120.
На сёння актыўна развіваецца пчалярства[6].
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Галерэя
- Сядзіба пчаляра, красавік 2019, вуліца Рачная
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 412. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 14. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Могилёвские ведомости, 18 сентября, 2018, номер 71 (4110)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 412. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лютня (Мсціслаўскі раён)