Люне́т (фр.: la lunette — дымінутыў ад «месяц») — у выяўленчым мастацтве і архітэктуры поле сцяны, абмежаванае аркай і яе апорамі ў форме паўкруга ці сегмента круга і гарызанталлю знізу, якое размяшчаецца над дзвярамі ці вокнамі. У скразных люнетах размяшчаюцца вокны. Глухія люнеты часта ўпрыгожваліся маляўнічым ці скульптурным дэкорам. Люнетамі таксама завуць дугападобныя часткі створкавага алтара і паўкруглыя карціны на антычных стэлах.
Аналагічныя фрагменты франтонаў трохвугольнай формы завуцца тымпанамі. Часам «тымпан» выкарыстоўваецца ў якасці сіноніма «люнета».
- Панторма. Люнетная фрэска з выявай Вертумна і Памоны ў Поджа а Каяна (1519-21).
- Філіп Фейт. Сем гадоў вялікага дастатку. 1816—1817. Старая нацыянальная галерэя. Берлін
- Створкавы алтар «Паліпціх Альбані» П’етра Перуджына «Ражство са святымі». 1491. Збор Тарлоніа. Рым
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.