Люнебург
ням.: Lüneburg
Герб
Герб
Краіна
Зямля
Раён
Люнебург
Каардынаты
53°15′09″ пн. ш. 10°24′52″ у. д.
Унутраны падзел
24 гарадскія раёны
Обер-бургамістр
Ульрых Медгэ
(СДПГ)
Плошча
70,34 км²
Вышыня цэнтра
17 м
Насельніцтва
  • 76 837 чал. (31 снежня 2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
04131
Паштовы індэкс
21335-21337-21339
Аўтамабільны код
LG
Афіцыйны код
03 3 55 022
Афіцыйны сайт
lueneburg.de (ням.)
Люнебург на карце Германіі ±
Люнебург (Германія)
Люнебург
Люнебург (Ніжняя Саксонія)
Люнебург

Лю́небург (ням.: Lüneburg, н.-ням.: Lümborg) — ганзейскі нямецкі горад у Ніжняй Саксоніі, за 50 км на паўднёвы ўсход ад Гамбурга. Цэнтр аднайменнага раёна. Праз Люнебург працякае рака Ільменаў, прыток Эльбы. Насельніцтва — 70 312 чалавек (на 2005 г.).

Гісторыя

У Сярэднявеччы горад славіўся багаццем дзякуючы гандлю соллю. Побач з горадам знаходзілася некалькі радовішчаў солі. Яе экспартавалі ў суседнія землі. Па Старому салянаму шляху яе дастаўлялі ў Любек, а адтуль на ўсё балтыйскае ўзбярэжжа. Доўгі час Люнебург быў адной са сталіц герцагаў Браўншвайг—Люнебургскіх; горад і яго соль былі фактарамі магутнасці і росквіту Ганзы.

Люнебург упершыню згадваецца ў летапісах 956 года. У 1158 годзе шматлікія люнебургскія купцы сталі паўнапраўнымі членамі Гандлёвага саюза — папярэдніка Ганзы. У Ганзейскі саюз горад прынялі на першым жа з’ездзе Ганзы ў 1356 годзе, ўто можа тлумачыцца дзвюма важкімі прычынамі: яго геаграфічным становішчам і камерцыйным значэннем.

У XVI—XVII стст. — сталіца герцагства Браўншвайг-Люнебургскага, якім кіравалі Вельфы. З пераносам сталіцы іх уладанняў у Гановер палітыка-эканамічнае значэнне горада зменшылася. У 17001703 гадах у пеўчай школе пры царкве Св. Міхаіла ў Люнебургу вучыўся Іаган Себасцьян Бах. Тут жа ён пазнаёміўся з вядомым арганістам Георгам Бёмам, якія працаваў у царкве Св. Іаана і аказаў вялікі ўплыў на далейшы лёс кампазітара.

На сродкі Люнебурга з яго жыхароў у 1815 годзе быў створаны Люнебургскі батальён, які прыняў удзел у бітве пры Ватэрлоа. Сцяг батальёна нёс прынц з дынастыі Пон. Батальён амаль у поўным складзе на чале з прынцам загінуў пры абароне Гэ-Сента.

У 1814 годзе Люнебург застаўся ў складзе Браўншвайг-Люнебурга, ператворанага па рашэнні Венскага кангрэса з курфюрства Браўншвайг-Люнебург у каралеўства Гановер.

Горад у 1895 годзе

Пасля Аўстра-прускай вайны 1866 года каралеўства Гановер быў анексаваны Прусіяй і ператворана ў прускую правінцыю Гановер. У яе складзе Люнебург заставаўся да ліквідацыі правінцый Прусіі ў 1946 годзе і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам урадавага раёна Люнебург.

У эпоху Трэцяга рэйха з 1937 года Люнебург быў сталіцай гау НСДАП «Усходні Гановер». У канцы Другой сусветнай вайны 4 мая 1945 года ў вёсцы Вендыш-Эферн на поўдзень ад Люнебурга нямецкая дэлегацыя на чале з генерал-адміралам Гансам-Георгам фон Фрыдэбургам у прысутнасці брытанскага фельдмаршала Бернарда Мантгомеры падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі германскіх войскаў на паўночным захадзе Германіі, у Даніі і Нідэрландах. Па заканчэнні вайны Люнебург увайшоў у Брытанскую акупацыйную зону.

У Люнебургу здзейсніў самагубства вядомы нацыст, рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер. Апынуўшыся ў брытанскім палоне, 23 мая 1945 года перад допытам ён раскусіў ампулу з цыяністым каліем. Таксама ў Люнебургу праз тыдзень у брытанскім шпіталі пасля спробы суіцыду памёр арыштаваны англічанамі гаўляйтар Усходняга Гановера Ота Тэлшаў.

Люнебург з вышыні птушынага палёту

Здабыча солі была канчаткова спынена толькі ў 1980 годзе — гэты год стаў апошнім у тысячагадовай гісторыі промыслу. У 1989 годзе ў Люнебургу быў заснаваны ўніверсітэт. Працяглая высечка лесу, які выкарыстоўваўся ў якасці паліва для выпарвання солі, прывяла да з’яўлення вакол горада ўнікальнай Люнебургскай пусткі.

Да XVIII стагоддзя ў Люнебургу, у Люнебургскім раёне Люхаў пражывалі рэшткі мясцовых славян — глінян і драван, якія жылі ў гэтым раёне да далучэння да Свяшчэннай Рымскай імперыі напачатку другога тыс. нашай эры.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.