![]() Люк Шоу | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Люк Пол Хоар Шоу | ||||||||||||
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1995[1][2] (28 гадоў)
|
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 185 см[3] | ||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | левы крайні абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 23 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Люк Пол Хо́ар Шоу (англ.: Luke Paul Hoare Shaw; 12 ліпеня 1995, Кінгстан-апан-Тэмс, Вялікабрытанія) — англійскі футбольны левы абаронца клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Клубная кар’ера
У васьмігадовым узросце Люк Шоу пачаў гуляць за акадэмію «Саўтгемптана», у пятнаццацігадовым узросце стаўшы іграком моладзевага складу клуба. Дэбют за дарослы клуб адбыўся 28 студзеня 2012, калі Люку было 16 гадоў. Пасля выхаду «Саўтгемптана» ў найвышэйшы дывізіён Шоу з яшчэ трыма маладымі ігракамі падпісаў свой першы прафесійны кантракт. У першым сезоне Прэм’ер-лігі Шоу згуляў за «Саўтгемптан» 28 матчаў, з іх 25 у чэмпіянаце.
27 чэрвеня 2014 Шоу падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд». Перад пачаткам сезона ён атрымаў траўму, якая вывела яго са строю на месяц. Дэбют іграка ў афіцыйным матчы за «Манчэстэр» адбыўся 27 верасня 2014 ў затнім матчы з «Вест Хэм Юнайтэд».
Міжнародная кар’ера
Упершыню Люк Шоу згуляў на міжнародным узроўні ў 2011 годзе ў складзе зборнай да 16 гадоў. У тым самым годзе згуляў за зборную да 17 гадоў.
У студзені 2013 Шоу быў выкліканы ў моладзевую зборную (да 21), аднак з-за траўмы, атрыманай на трэніроўцы, не здолеў выступіць. Аправіўшыся ад пашкоджання, ён урэшце здолеў выступіць у складзе гэтай зборнай у адборачным матчы да моладзевага чэмпіянату Еўропы 2015 года са зборнай Малдовы 5 верасня і з Фінляндыяй 9 верасня.
27 лютага 2014 Шоу быў выкліканы ў склад дарослай зборнай на таварыскі матч са зборнай Даніі. Ён выйшаў замест Эшлі Коўла пасля перапынку.
Люк Шоу выцясніў Эшлі Коўла са складу на чэмпіянаце свету 2014, пасля чаго апошні скончыў міжнародную кар’еру. Шоу стаў наймаладзейшым удзельнікам чэмпіянату, паўдзельнічаўшы ў апошнім матчы ў групе са зборнай Коста-Рыкі.
Дасягненні
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2023
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2016
- Пераможца Лігі Еўропы: 2017
Зноскі
- ↑ Luke Shaw // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luke Shaw // As — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ https://www.premierleague.com Праверана 24 мая 2021.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люк Шоу