Людовік XII
фр.: Louis XII
Сцяг23-і Кароль Францыі
7 красавіка 1498 1 студзеня 1515
Каранацыя 27 мая 1498, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя
Папярэднік Карл VIII
Пераемнік Францыск I

Нараджэнне 27 чэрвеня 1462[1][2]
Смерць 1 студзеня 1515[1][2] (52 гады)
Месца пахавання
Род Валуа
Бацька Карл, герцаг Арлеанскі[3]
Маці Марыя Клеўская[d][3]
Жонка Жанна Французская[4], Ганна Брэтонская[3][4] і Марыя Цюдар[3][4]
Дзеці Клод Французская[3], Рэне Французская[d] і Michel Bucy[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць суверэн
Узнагароды
Order of Saint Michael
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людовік XII (фр.: Louis XII, меў мянушку «Бацька Народа» (фр.: Le Père du Peuple; 27 чэрвеня 1462 — 1 студзеня 1515) — 35-ы кароль Францыі, і адзіны манарх з Валуа-Арлеанскай лініі дынастыі Валуа. Адрозніваўся вельмі актыўнай замежнай палітыкай.

Біяграфія

Людовік нарадзіўся 27 чэрвеня 1462 года ў Шато дэ Блуа, у Блуа, Цюрэнь (сёняшні дэпартамент Луар-э-Шэр). Сын Шарля, герцага Арлеанскага і Марыі Клеўскай, ён сам стаў герцагам Арлеанскім па смерці свайго бацькі ў 1465 годзе.

У 1480-х Людовік прыняў удзел у так званай Вар’яцкае вайне супраць каралеўскай улады. Разам з Францыскам II, герцагам Брытонскім, ён уступіў у бой з каралеўскім войскам у бітве пры Сент-Абін-дзю-Карм’ер, але быў ушчэнт разбіты і ўзяты ў палон. Атрымаўшы каралеўскае дараванне, ён далушыўся да свайго кузена, караля Карла VIII, у італьянскай кампаніі. Па смерці свайго кузена Людовік стаў каралём Францыі.

Унутраная і замежная палітыка. Кіраванне

Нягледзячы на тое, што ён прыйшоў да ўлады даволі позна і вельмі нечакана, Людовік дзейнічаў энергічна, правёўшы рэформы ў французскай юрыдычнай сістэме, знізіўшы падаткі і палепшыўшы арганізацыю ўрада, у шмат чым паўтараючы сваёго сучасніка Генрыха VII. Людовік таксама прадэманстраваў вялікі талент у кантролі над сваім дваранствам, асабліва над магутнай фракцыяй Бурбонаў, што вельмі паспрыяла стабільнасці французскага ўрада. Блуаскай прывілеяй 1499 года і Ліёнскай прывілеяй 1510 года ён пашырыў паўнамоцтвы каралеўскіх суддзяў і зрабіў крокі да барацьбы з карупцыяй у юрыдычнай сістэме. Заблытанае французскае заканадаўства, заснаванае на звычаях, мела быць сабрана ў кодэкс і ратыфікавана каралеўскай пракламацыяй.

У сваіх намаганннях усталяваць кантроль над Міланскім герцагствам, на якое ён меў спадчынныя правы праз сваю бабулю, Валянціну Вісконці, Людовік распачаў шэраг ваенных кампаній, якія сталі пачаткам Італьянскіх войн. У 1499 годзе французы паспяхова ўсталявалі кантроль над Міланам, які на 12 наступных гадоў стаў французскай цвержай у Італіі. Найвялікшы поспех Людовіку прынесла перамога ў бітве пры Аньядэлла ў 1509 годзе падчас вайны з Венецыяй. Нягледзячы на поспехі з 1510 года акалічнасці змяніліся не на карысць Францыі, калі Папа-Ваяўнік Юлій II ўзыйшоў на папскі пасад і сфарміраваў Святую Лігу, якая мела супрацстаяць амбіцыям французаў у Італіі.

Людовік, разам з Фердынандам II Арагонскім, зрабіў спробу падзелу Неапалітанскага каралеўства. Умовы падзелу былі вызначаны ў Гранадскім дагаворы 1500 года паміж двума манархамі. Нягледзячы на гэта, паміж Іспаніяй і Францыяй выбухнула вайна, і да 1504 года французы згубілі сваю долю неапалітанскіх уладанняў.

Людовік стаў каралём, які быў шанаваны сваім народам. На момант яго смерці дэфіцыт кароннага скарбу не быў большы за дэфіцыт на час смерці Карла VIII ў 1498 годзе, нягледзячы на шэраг дарагіх ваенных выправаў у Італію. Яго фіскальныя рэформы праведзеныя ў 1504 і 1508 гг. падцягнулі і палепшылі збор падаткаў. Ён заслужана дастаў тытул «Бацькі Народа» («Le Père du Peuple»), якім ён быў узнагароджаны Генеральнымі Станамі ў 1506 годзе.

Сям’я

Жонкі: 1) Жанна Французская (1476—1499)
2) Ганна Брэтонская (1499—1514)
3) Марыя Цюдар (з 1514)

Дзеці: дочкі: Клод і Рэнэ

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 http://emp-web-84.zetcom.ch/eMP/eMuseumPlus?service=ExternalInterface&module=artist&objectId=6446 Праверана 7 кастрычніка 2021.
  3. 1 2 3 4 5 Kindred Britain
  4. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Каралі і імператары Францыі (987—1870)
Капетынгі (987—1328)
987 996 1031 1060 1108 1137 1180 1223 1226
   Гуга Капет Роберт II Генрых I Філіп I Людовік VI Людовік VII Філіп II Людовік VIII   
1226 1270 1285 1314 1316 1316 1322 1328
   Людовік IX Філіп III Філіп IV Людовік X Іаан I Філіп V Карл IV   
Валуа (1328—1589)
1328 1350 1364 1380 1422 1461 1483 1498
   Філіп VI Іаан II Карл V Карл VI Карл VII Людовік XI Карл VIII   
1498 1515 1547 1559 1560 1574 1589
   Людовік XII Францыск I Генрых II Францыск II Карл IX Генрых III   
Бурбоны (1589—1792)
1589 1610 1643 1715 1774 1792
   Генрых IV Людовік XIII Людовік XIV Людовік XV Людовік XVI   
1792 1804 1814 1824 1830 1848 1852 1870
      Напалеон I
(Першая імперыя,
Банапарты)
Людовік XVIII
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Карл X
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Луі-Філіп I
(Ліпеньская манархія,
Арлеанскі дом)
Напалеон III
(Другая імперыя,
Банапарты)
  
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.