Людміла Міхайлаўна Кальмаева | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 2022 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | плакат, жывапіс, графіка і скульптура |
Вучоба | |
Узнагароды |
|
Людмі́ла Міха́йлаўна Кальма́ева (3 жніўня 1946, Мінск — 11 жніўня 2022[1]) — беларуская мастачка-жывапісец, графік, плакатыстка, скульптарка.
Біяграфія
Да 1968 года навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1973 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут мастацтваў Эстонскай ССР, атрымала дыплом графіка-афарміцелькі.
Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1980 года.[2]
У 1986—1992 гадах працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Распрацавала ўласную методыку выкладання акварэльнага жывапісу[3].
З 1992 года жыла і працавала ў Арнэмаўдэне (Нідэрланды, правінцыя Зеландыя).[2]
Творчасць
Рэгулярна выстаўлялася ў Беларусі[2]. Вядома як выбітная плакатыстка і аўтарка іранічных постмадэрнісцкіх праектаў.
Працавала ў галіне плакату, станковай графікі, скульптуры і жывапісу. Міжнародную вядомасць атрымала афішамі для фільмаў і спектакляў[4].
Творы «Свечка» (аловак, папера, гуаш), «Ахвяры» (аловак, папера), «Аголеныя фігуры ў руху» (аловак, папера, 3 аркушы), «Нацюрморт» (аловак, папера, акварэль), «Хлопчык» (аловак, папера), «Дзяўчына» (аловак, папера) экспанаваліся ў красавіку 1991 года на аўкцыёне Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР (аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва) у Мінску.
Творы Людмілы Кальмаевай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, калекцыі Беларускага саюза дызайнераў, Нацыянальным музеі плакату ў Віланаве (Варшава), Музеі плакату ў Канагаве (Японія), прыватных калекцыях Нідэрландаў, Германіі, Францыі, ЗША і Мексікі.
Выстаўкі
- 2016 — Персанальная выстаўка «Сфера чалавека. Жывапіс і графіка Людмілы Кальмаевай»[5] Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск.
- 2013 — Выстаўка «Партрэты жыхароў дома старога Шэльдэгофа».
- 2011 — Групавая выстаўка «Беларускія мастакі ў свеце». Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск.
- 2011 — Выстаўка «Дыялогі» і казкі" Людмілы Кальмаевай. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
- 2009 — Фестываль «Дах-9» у Мінску 11 кастрычніка 2009 года.[6]
- 2009 — Праект Freedom4all, Нідэрланды.[7]
- 2005 — Гендарны маршрут: фестываль ідэй пра «гендар» — эксперыментальны праект, Мінск.[8]
- 1991 — Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР, красавік 1991, аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва, Мінск.
Узнагароды
- 1986 — медаль «За працоўную адзнаку»[3].
Зноскі
- ↑ https://www.facebook.com/photo.php?fbid=5549954345026323
- 1 2 3 http://www.belgazeta.by/ru/2008_09_08/radosti_zhizni/17311/
- 1 2 http://ludmilakalmaeva.blogspot.com/2011/03/my-story.html
- ↑ http://kalmaeva.weebly.com/
- ↑ http://www.artmuseum.by/ru/vyst/tek/sfera-chelovecheskogo Архівавана 25 чэрвеня 2016.
- ↑ http://ljukadach-9inminsk.blogspot.com/
- ↑ http://freedom4all-ljuka.blogspot.com/2011/07/freedom4all.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20150922141423/http://belarus.indymedia.org/diff?old=1636&new=1530