Людвік Куба
Ludvík Kuba
Дата нараджэння 16 красавіка 1863(1863-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1956(1956-11-30)[5][3][…] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, педагог, пісьменнік, музыказнавец, настаўнік, музыкант, этнограф, калекцыянер мастацтва
Навуковая сфера этнаграфія
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю́двік Ку́ба (чэшск.: Ludvík Kuba; 16 красавіка 1863, г. Подзебрады, Чэхія — 30 лістапада 1956, Прага) — чэшскі этнограф, музыказнавец-фалькларыст, мастак і пісьменнік. Народны мастак Чэхаславакіі (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся 18 красавіка 1863 года ў шматдзетнай сям'і Людвіка Кубы і Ганны Мікшоўскай ў горадзе Подзебрады, Аўстра-Венгрыя. З 1873 года навучаўся ў пачатковай школе горада Подзебрады. З 1877 па 1879 гады навучаўся ў Пражскай школе арганістаў у класе Францішка Здэнека Скугерскага. Потым працягнуў навучанне ў педагагічным інстытуце ў горадзе Кутна-Гара, дырэктарам якога ў той час быў Густа Адольф Лінднэр.

Мемарыяльная дошка ў гонар Людвіка Кубы

У гэты ж час самастойна займаўся жывапісам і вывучэннем славянскіх моў. Пасля заканчэння педагагічнага інстытута ў 1883 годзе працаваў на працягу двух гадоў настаўнікам і ў гэты ж час інтэнсіўна займаўся над першай часткай зборніка славянскіх песень «Slovanstvo ve svých zpěvech», які выдаў у 1884 годзе. У 1885 годзе пакінуў педагагічную дзейнасцю і цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці і складанні этнаграфічных матэрыялаў. Прадпрымаў частыя паездкі ў Лужыцу, Галічыну, Балканы, і Расійскую імперыю. У 1887 годзе ўступіў у лужыцкую асветніцкую арганізацыю «Maśica Serbska».

У 1888 гадзе завяршыў навучанне жывапісу ў класе Карэла Лібшэра і па яго рэкамендацыі паступіў у 1891 годзе ў пражскую школу прыгожых мастацтваў. У 1893 годзе выправіўся ў Парыж, дзе навучаўся ў мастацкай Акадэміі Жюліяна. У Парыжы пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Вольгай Жужуву. Пасля вяселля ў 1895 годзе адправіўся з ёй у Мостар, дзе планаваў напісаць цыкл карцін «Slovanstvo v obrazech» (Славянства ў карцінах). Аднак, з-за слабой маляўнічай тэхнікі яго планы не ажыццявіліся, пасля чаго ён вырашыў працягнуць мастацкую адукацыю ў Мюнхене ў мастацкай школе славенскага мастака Антона Ажбе. У 1904 году пражываў у Вене. У 1910 годзе пераехаў у Італію, дзе наведваў розныя гарады. З 1911 года пражываў у Празе. З гэтага часу стаў займацца далейшым зборам славянскіх песенных этнаграфічных матэрыялаў, працуючы над сваім зборнікам «Славянства ў сваіх песень». Да 1921 года пражываў са сваёй сям'ёй у Бржэзніцэ і Пршыбраме. Пражываючы ў гэтых гарадах пісаў жанравыя карціны гэтых гарадоў, іх наваколля і пейзажы паўднёвай Чэхіі.

У 1924 году арганізаваў у Празе ўласную мастацкую выставу, пасля якой чэшскае Міністэрства культуры набыло 56 яго карцін. У 1937 годзе ў складзе афіцыйнай дэлегацыі Чэхаславацкай мастацкай выставы наведаў Маскву. У 1937 годзе быў прыняты ў члены Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў.

Памёр 30 лістапада 1956 года ў Празе ва ўзросце 93 гадоў. Урна з яго прахам была перададзена яго адзінаму сыну Людвіку Марыі Кубе, які ў 1992 годзе перадаў яе на захоўванне ў калумбарый на могілках у раёне Клюк горада Подэбрады.

Навуковая дзейнасць

Зрабіў шэраг этнаграфічных экспедыцый па славянскіх землях (у 1886 і 1887 быў у Расійскай імперыі, у т.л. на Беларусі і Украіне), рабіў замалёўкі, запісы народных напеваў. З 1884 выдаваў працу «Slovanstvo ve svých zpěvech» («Славянства ў сваіх песнях»), дзе акрамя нотных узораў змясціў апісанні мясцовых манераў спеваў, побыту, дэкаратыўна-побытавага мастацтва, замалёўкі сельскіх пабудоў, касцюмаў, музычных інструментаў, партрэты прадстаўнікоў розных народнасцяў.

Першы апублікаваў запісы беларускіх 2-галосых песень, даследаваў ладавую своеасаблівасць беларускага музычнага фальклору («Беларуская народная песня», 1887).

Творчасць

Сярод жывапісных работ жанравыя карціны, партрэты, пейзажы, нацюрморты: «Кветкі» (1899), «Піёны» (1902), «Чытач», «Сярод руж» (абедзве 1906), «Аўтапартрэт» (1914), «На балконе ў Сміхаве» (1913), «Аўтапартрэт з палітрай» (1940), «Аўтапартрэт з люлькай» (1952).

Памяць

  • У гонар Людвіка Кубы названыя некалькі вуліц у розных чэшскіх гарадах.
  • Яго імя носіць мастацкія галерэі ў гарадах Подебрады і Бжэзніцы і парк у горадзе Подэбрады.

Зноскі

  1. Ludvik Kuba
  2. Ludvik KubaOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Куба Людвик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Куба Людвик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Ines Keller: Sorbische Trachten im Schaffen Ludvík Kubas. In: Niederlausitzer Studien. Heft 32, Cottbus 2005, S. 93-101
  • ŠTECH, V. V.; NEZVAL, V.; SEIFERT, J.. Ludvík Kuba, malíř. Praha : Jaroslav Janeček, 1946. 220 s

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.