Людвік Грынцэвіч | |
---|---|
Ludwik Hryncewicz | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1717 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 кастрычніка 1783 (66 гадоў) |
Працы і дасягненні | |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Людвік Грынцэвіч (польск.: Ludwik Hryncewicz; 1 студзеня 1717, фальв. Ільгоў каля Вількаміра ― 10 кастрычніка 1783) — вялікалітоўскі архітэктар, манах-дамініканец.
Біяграфія
![](../I/Va%C5%82yncy%252C_Drysa._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D1%86%D1%8B%252C_%D0%94%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0_(N._Orda%252C_25.06.1875-76)_color_corrected.jpg.webp)
Нарадзіўся ў родавым маёнтку Ільгоў. З польскага шляхецкага роду Тальк-Грынцэвічаў.
Вучыўся ў Італіі. З 1750 года працаваў у Вялікім Княстве Літоўскім. Злучыў традыцыі архітэктуры барока з элементамі мясцовай архітэктуры. У 1756 годзе спраектаваў і пабудаваў касцёл і дамініканскі кляштар Св. Юрыя ў фальварку Забелы каля вёскі Валынцы, спраектаваў фасад віленскага касцёла Узнясення Гасподняга. У 1760 годзе стаў прыёрам дамініканскага манастыра Св. Духа ў Вільні (1501)[1].
Пабудаваў касцёл у мястэчку Нова Воля (цяпер Вірбаліс, Літва), будынак разбураны ў 1944 годзе. У 1763 годзе курыраваў рэканструкцыю кляштара бернардзінцаў з касцёлам Св. Троіцы у Друі і касцёла Успення Багародзіцы ў Расенах. У 1780—1782 гадах прыёр дамініканскага манастыра ў Расенах[2].
У 1749 годзе апублікаваў неаднаразова перавыдаваны малітоўны даведнік па Жэмайцкай Кальварыі («Przewodnik pokazujący obchód Drog Chrystusa w Kalwarii Zmudzkiey»).
Зноскі
- ↑ Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 143. (літ.)
- ↑ Ludwik Hryncewicz . Wydarzenie/postać dni. Vilnoteka (сакавік 2017).
Літаратура
- Rąkowski G. Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Litwie. ― Warszawa: Burchard Edition, 1999. — 453 s. — S. 243―244. — ISBN 83-87654-07-8