Людвіг Міс ван дэр Роэ | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1969[3][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Mia Moore[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Берлін, Барселона, Брно, Нью-Ёрк, Санкт-Пецярбург, Таронта, Чыкага |
Архітэктурны стыль | Інтэрнацыянальны стыль |
Найважнейшыя пабудовы | Павільён Германіі ў Барселоне, Новая нацыянальная галерэя ў Берліне, Сігрэм Білдынг |
Уплыў | Петэр Берэнс |
Уплыў на | Henry Clifford Boles[d] і Kenneth Roderick O'Neal[d] |
Узнагароды | Прэмія Фельтрынелі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людвіг Міс ван дэр Роэ (ням.: Ludwig Mies van der Rohe; 27 сакавіка 1886, Ахен, Германія — 17 жніўня 1969, Чыкага, ЗША) — выбітны нямецкі архітэктар-мадэрніст, прадстаўнік «інтэрнацыянальнага стылю», адзін з архітэктараў, якія вызначылі аблічча архітэктуры ХХ стагоддзя.
Біяграфія
Людвіг Міс быў самым малодшым сынам архітэктара Міхаэля Міса (1851—1927 г.г.) і яго жонкі Амаліі Роэ (1843—1928 г.г.). У дзяцінстве працаваў у майстэрні бацькі, а з 1899 года вучыўся ў школе рамёстваў па спецыяльнасці цагельніка. У 1904 годзе прайшоў практытку ў архітэктурным бюро. У 1905 годзе Людвіг атрымаў працу ў майстэрні Бруна Паўля ў Берліне, а ў 1908 годзе яго прынялі ў бюро Петэра Берэнса дзе ён працаваў да 1912 года. У 1913 годзе ён ажаніўся з Адэ Брухн, і хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі але ў 1926 годзе яны развяліся. Пад уплывам Берэнса Міс выпрацаваў уласны стыль, які спалучаў мажлівасці сучасных матэрыялаў і класіцызм у духу Карла Фрыдрыха Шынкля. Некаторы ўплыў на творчасць Міса аказалі ў перакананні канструктывістаў.
Пераломам у кар’еры Міса было апублікаванне чарцяжоў будынка, які павінен быў быць пабудаваны на трохвугольнай пляцоўцы ў Берліне. Наступныя радыкальныя мадэрнісцкія праекты доўгі час былі стандартамі тагачаснага праектавання.
У 1927 годзе разам Міс кіруе Міжнароднай выставай жылля ў Штутгарце, дзе распрацаваў генеральны план узорнага паселішча Вайсенхоф. Асноўным унёскам Міса ў праект стаў трохпавярховы дом, які адрозніваўся ад звычайных праетаў тым, што ў ім можна было ствараць кватэры рознага памеру і формы. Кухні і ванныя пакоі размяшчаліся ў фіксаваным месцы кватэры, а ўся астатняя прастора дзялілася рухомымі перагародкамі (т. зв. «вольная планіроўка»).
Як мастацкі дырэктар Веркбунду, Міс арганізаваў выстаўку гэтай архітэктурнай групы ў Штутгарце, а ў 1930—1932 г.г ён стаў дырэктарам Баўхаўзу. У гэта час ён спраектаваў некалькі прыватных дамоў.
У 1937 годзе, бачачы адсутнасць інтарэсу да яго працы, а таксама не прымаючы парадкі нацысцкай Германіі, Міс пераехаў у ЗША. Пасля кароткага наведвання Германіі ў наступным годзе, звязанага з вырашэнне пытанняў прыналежнасці яго патэнтаў на мэблю, паступленні ад якой сталі асноўнай крыніцай яго прыбытку, Міс застаўся ў ЗША на заўсёды. У Злучаных Штатах Міс пасяліўся ў Чыкага, дзе яму было прапанавана пасада_кіраўнікаАрхітэктурнай Школы ў Ілінойскім Тэхналагічным інстытуце. Ён пагадзіўся заняць пасаду з умовай поўнай свабоды ў праектаванні кампусу школы. У гэты час узніклі некаторыя з яго найвядомейшых будынкаў, шматлікія з якіх функцыянуюць і да нашых дзён.
Кіруючыся прынцыпам «меней — азначае болей» (Less is more), у «амерыканскі» перыяд свайго жыцця, Міс развівае канцэпцыю «універсальнага» будынку — вельмі простага па форме шклянога паралелепіпеда, паверхня якога падзелена паўтараючыміся стойкамі. Дзякуючы шырока ўжыванаму шклу, будынкі Міса атрымліваюцца вельмі светлымі — у адпаведнасці з філасофіяй неатамізма, якую падзяляў Міс.
У 1944 годзе Міс прыняў амерыканскае грамадзянства.
У 1946—1851 г.г. у Плэйна, штат Ілінойс, Міс будуе «Шкляны дом» (Фарнсуорт-Хауз) для доктара Эдзіт Фарнсуорт, вядомай жанчыны-хірурга. Дом прадстаўляе сабой шкляны белы каркас, які стаіць на прыўзнятай на стойках над узроўнем разліва вады пліце. Дом як быццам уздымаецца над паверхняй. У самім доме няма ўнутраных перагародак, ён складаецца з адзінага пакоя, алкам адкрытага на навакольны пейзаж. Гэты дом быў абвешчаны помнікам архітэктуры Ілінойса, дзе ў нашы дні адчынены музей.
Другім значным кірункам дзейнасці Міса стала будаўніцтва небаскробаў. Самым вядомым стаў пабудаваны ў 1958 годзе небаскроб Сітгрэм Білдзінг у Нью-Ёрку, які стаў прататыпам шматлікіх карпаратыўных офісаў па ўсім свеце.
Пасля Сігрэма, у майстэрні Міса ствараюцца яшчэ некалькі небаскробаў, сярод якіх ІВМ Плаза ў Чыкага і небаскробы ў Таронта.
Адначасова Міс будуе высотныя жылыя дамы, якія амаль не адрозніваюцца ад офісных будынкаў і значна адрозніваюцца ад традыцыйнай цаглянай забудовы жылых раёнаў. Самым вядомым высотным шматкватэрным домам стаў будынак Лэйк Шор Драйв 860/880, які цяпер адносіцца да ліку славутасцей Чыкага.
У 1963 годзе прэзідэнт Джон Кенэдзі ўзнагародзіў яго Медалём Волі.
Апошняй буйной працай Міса стаў будынак Новай нацыянальнай Галерэі ў Заходнім Берліне, які быў пабудаваны ў 1968 годзе.
Факты
Зноскі
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- 1 2 3 4 Encyclopædia Britannica
- 1 2 3 Мис ван дер Роэ Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Улица Mies-van-der-Rohe-Straße на Google Maps
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людвіг Міс ван дэр Роэ
- Афіцыйны сайт дому-музея Фарнсуарт (англ.)
- Афіцыйны сайт вілы Тугендхата (англ.), (чэшск.)
- Артыкул пра павільён у Барселоне, фатаграфіі Архівавана 30 сакавіка 2012.
- Чарцяжы пабудоў Архівавана 2 мая 2012.