Любішчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Любішчыцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 9 жніўня 2022 |
Насельніцтва (2009) | 1 747 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Любі́шчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Любішчыцы.
Колькасць двароў — 799, колькасць жыхароў — 1749.
Старшыня — Варановіч Мікалай Анатолевіч[1], кіраўнік спраў — Осіпік Галіна Мікалаеўна[1].
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яглевіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1747 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія[5].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: аграгарадок Любішчыцы, вёскі Панкі, Плехава і пасёлак Майск.
Зноскі
- 1 2 Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.