Аграгарадок
Любкаўшчына
± | ||||||||||||||||||
Лю́бкаўшчына[1] (трансліт.: Liubkaŭščyna, руск.: Любковщина) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, на ручаі Жыгалка. Уваходзіць у склад Мікалаеўшчынскага сельсавета. 422 жыхары (2009).
Гісторыя
Да 14 лютага 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Вішнявецкага сельсавета[2] (да 1964 года — Гавезнаўскі сельсавет). 23 снежня 2008 года вёска атрымала статус аграгарадка і стала цэнтрам Мікалаеўшчынскага сельсавета[3], пазней цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мікалаеўшчына.
Славутасці
- Свята-Пакроўская царква, 19 ст.
Вядомыя асобы
- Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч (1940—2016) — беларускі мастацтвазнавец.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).
- ↑ Решение Столбцовского районного Совета депутатов от 23 декабря 2008 г. № 100 О преобразовании сельских населенных пунктов Столбцовского района в агрогородки
Спасылкі
- Łobkowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 671.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любкаўшчына
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.