Любамір Рэгак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Мар’ян Серватка[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 лютага 1970[1] (54 гады) |
||||||
Дзеці | 2 | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы | ||||||
Узнагароды |
![]() |
Лю́бамір Рэ́гак (славацк.: Ľubomír Rehák; нар. 24 лютага 1970, Топальчаны) — славацкі дыпламат, пасол Славакіі ў Вялікабрытаніі (з 2015). Магістр, доктар філасофіі.
Біяграфія
Любамір Рэгак у 1992 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, у 1997 абараніў у ім дысертацыю і атрымаў званне доктара філасофіі.
Дыпламатычную службу пачаў у Міністэрстве замежных спраў Славакіі ў Браціславе.
Жанаты, мае двух дзяцей[2]. Валодае англійскай, маскальскай і партугальскай мовамі, размаўляе таксама па-французску, іспанску, беларуску і польску.
Дыпламатычная кар’ера
- 1993—1998 Масква, Расія: асабісты сакратар пасла
- 1999—2003 Лісабон, Партугалія: намеснік пасла
- 2004—2006 Браціслава, Славакія: еўрапейскі карэспандэнт — каардынатар у галіне агульнай замежнай і бяспечнай палітыкі Еўрапейскага Саюза
- 2006—2008 Мінск, Беларусь: пасол Славакіі ў Беларусі. У другой палове 2007 выконваў таксама функцыі прадстаўніка Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
- 2008—2009 Брусель, Бельгія: пасол — прадстаўнік Славакіі ў Камітэце Еўрасаюза па палітыцы і бяспецы
- 2010—2011 Браціслава, Славакія: генеральны старшыня палітычнага аддзела Міністэрства замежных спраў Славакіі
- 2011—2012 Астана, Казахстан: Надзвычайны і паўнамоцны пасол у Казахстане і Кыргызстане[3]
- 2012—2015 Браціслава, Славакія: палітычны дарадца Міністэрства замежных спраў Славакіі
- 2015 —2020 Лондан, Вялікабрытанія: Надзвычайны і паўнамоцны пасол пра Двары святога Якуба (афіцыйнай найменне каралеўскага двара манарха Аб’яднанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі)[2]
- 2020 - Масква, Расія: Надзвычайны і паўнамоцны пасол.[4]
Узнагароды
- Еўрапейскі дыпламат года-2017[5]
- Рыцар-камандор «За заслугі» Канстанцінаўскага ордэна Святога Георгія (2018)[6]
Няўрадавыя арганізацыі
- Мемарыяльная дошка «Дрэва міру» (абацтва Святога Міхаіла ў Фарнбара, 2019)[7]
Зноскі
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- 1 2 Ľubomír REHÁK (славацк.)(недаступная спасылка). Veľvyslanec. Veľvyslanectvo Slovenskej republiky v Londýne (7 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 5 лютага 2019.
- ↑ Ľubomír Rehák (славацк.)(недаступная спасылка). veľvyslanci. Osobnosti.sk. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2018. Праверана 5 лютага 2019.
- ↑ https://www.mzv.sk/web/moskva-en/about_us/ambassador(недаступная+спасылка)
- ↑ Slovak Ambassador in London became European Diplomat of the Year (славацк.). sme.sk (26 красавіка 2017). Праверана 5 лютага 2019.
- ↑ Westminster: Faith leaders and politicians gather at chivalric investiture Mass . Independent Catholic News (18 лістапада 2018). Праверана 5 лютага 2019.
- ↑ https://web.archive.org/web/20200409032953/https://www.tofp.eu/medal/
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.