Лэ́мбаўскі зрух узроўняў энергіі — невялікія адрозненні энергій электрона ў атаме вадароду і вадародападобных атамах для некаторых станаў, у якіх, паводле ўраўнення Дзірака, энергіі павінны супадаць.

Эксперыментальна выяўлены ў 1947 годзе У. Ю. Лэмбам і амерыканскім фізікам Р. Рызерфардам і тэарэтычна растлумачаны Х. А. Бетэ.

У квантавай электрадынаміцы лэмбаўскі зрух тлумачыцца тым, што ўплыў на электрон яго ўласнага поля залежыць ад стану электрона.

Гл. таксама

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.