Горад
Льейда
катал.: Lleida, ісп.: Lérida
alt=Герб[d] Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Раён
Сегрыя
Каардынаты
41°37′ пн. ш. 0°38′ у. д.
Мэр
Першая згадка
Плошча
211,7 км²
Вышыня
155 — 300 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
139176 чалавек (2015)
Шчыльнасць
660 чал./км²
Агламерацыя
250000 чалавек
Этнахаронім
Lleidata / lleidatana
Часавы пояс
Тэлефонны код
+(34)973
Паштовыя індэксы
25001 — 25008
Аўтамабільны код
L
Афіцыйны сайт
paeria.es/cas/ (ісп.)
Льейда на карце Іспаніі
Льейда (Іспанія)
Льейда

Лье́йда (катал.: Lleida [ˈʎɛjðə], мясц. [ˈʎejðɛ]), Ле́рыда (ісп.: Lérida [ˈleɾiða]) — горад і муніцыпалітэт на паўночным усходзе Іспаніі, сталіца правінцыі Льейда ў складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Сегрыя. Размешчаны на р. Сегрэ. Займае плошчу 211,7 км². Насельніцтва горада — 139 176 чалавек (шосты па колькасці насельніцтва горад Каталоніі). Скораснымі аўтамабільнымі і чыгуначнымі магістралямі звязаны з Мадрыдам і Барселонай.

Гісторыя

Старажытны горад іберыйскага племя ілергетаў. З канца 3 ст. да н.э. Іле́рда (лац.: Ilerda) пад уладай рымлян, атрымала статус муніцыпія. У перыяд грамадзянскіх войнаў канца Рэспублікі ў 49 да н.э. захоплена Юліем Цэзарам[2].

З пачатку 6 ст. н.э. цэнтр біскупства. У 714 узята мусульманамі. У 1149 адваявана Рамонам Берэнгерам IV, увайшла ў склад каралеўства Арагон, у 1150 атрымала фуэра. З 1214 у Льейдзе неаднаразова збіраліся кортэсы Арагона і Каталоніі. Да канца 15 ст. у Льейдзе пражывала шматлікая іўдзейская абшчына[2].

У час Трыццацігадовай вайны 1618-48 некалькі разоў бралася ў аблогу французскімі сіламі. У перыяд вайны за Іспанскую спадчыну (1701—1714) падтрымлівала прэтэндэнта ад Габсбургаў. У 1707 захоплена Філіпам V Бурбонам, падверглася рабаванню. У 1714 пазбаўлена фуэра і іншых прывілеяў. З 1822 сталіца аднайменнай правінцыі[2].

У час Грамадзянскай вайны 1936—1939 неаднаразова падвяргалася бамбардзіроўкам германскай авіяцыі, 3 красавіка 1938 узята войскамі Ф. Франка. З 1979 у складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія[2].

Славутасці

Замак Суда
  • Руіны замка Суда (12-13 стст.; разбураны ўзрывамі ў 1812 і 1936)
  • рамана-гатычны сабор Сеу-Вельа, пабудаваны па планах Перэ дэ Кома на месцы мячэці (1203-78). Захавалася 8-гранная званіца (кан. 14 ст. — 1431). У 1707 пераўтвораны ў крэпасць. Раманская скульптура парталаў часткова выдае маўрытанскі ўплыў. Захаваўся клуатр канца 13-14 стст. з разнымі капітэлямі і гатычная вежа.
  • Фрагменты забудовы мусульманскага перыяду, напрыклад, т.зв. партал Магдаліны 10-12 стст.
  • Царква Сан-Ільярэнс (неф кан. 12 ст.; капэлы і 8-гранная званіца 15 ст.),
  • Царква Сан-Марці (Св. Марціна Турскага; 12 ст., перабудавана ў 15 ст.),
  • Неагатычная царква Сан-Джаан (кан. 19 ст.),
  • Ратуша (былы палац Паэрыя; раманскі фасад 13 ст.; на 1-м паверсе — Археалагічны музей),
  • новы сабор у стылі класіцызму (1761—1781);
  • Палац правасуддзя (1952)[2].

Культура

Дзейнічаюць епархіяльны музей (1893; рэлігійнае мастацтва; у біскупскім палацы), мастацкі музей Жаўмэ Марэра (1917; жывапіс 20 ст.), гістарычны музей (у будынку шпіталя Св. Марыі 15 ст., рэнесанснае паціа) і інш[2].

Універсітэт Льейды

У горадзе размешчаны адзін з найстарэйшых у Іспаніі Універсітэт Льейды, які быў заснаваны ў 1300. Закрыты ў 1717, ізноў адкрыты ў 1991. Дзейнічае Даследчы інстытут Льейды[2].

Маецца футбольны клуб «Льейда» (1939), які выступае на стадыёне «Кам д’эспортс» (1919, каля 13,5 тыс. месцаў). Штогод праводзіцца гарадское гастранамічнае свята слімакоў (у 2007 сабраў больш за 200 тыс. турыстаў)[2].

Эканоміка

У эканоміцы горада дамінуе сфера паслуг (у т.л. адміністрацыйныя функцыі, гандаль, турызм). У індустрыяльным сектары вылучаецца вытворчасці будматэрыялаў і мінеральных угнаенняў; піўны завод[2].

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

  • Карлес Ак Мор — каталонскі пісьменнік.
  • Саўль Кравіёта — алімпійскі чэмпіён (2008) у веславанні на байдарках.

Зноскі

  1. https://www.ccma.cat/324/dissabte-de-constitucio-dels-ajuntaments-barcelona-i-ripoll-principals-incognites/noticia/3235709/
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Лерида // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  3. https://www.elmundo.es/comunidad-valenciana/castellon/2017/07/28/597a648de2704efb588b45af.html

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.