Вёска
Лыкінка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°51′10″ пн. ш. 31°19′03″ у. д.
Насельніцтва
  • 24 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246808031
Лыкінка на карце Беларусі ±
Лыкінка (Беларусь)
Лыкінка
Лыкінка (Магілёўская вобласць)
Лыкінка

Лы́кінка[1] (трансліт.: Lykinka, руск.: Лыкинка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці на ручаі Язвітка (прыток р. Волчас). Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. За 35 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 69 км ад Магілёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Рэльеф раўнінны, на паўднёвым захадзе і захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць паблізу вёскі.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].

Гісторыя

У 1830 г. памешчыкі Багушэўскія мелі тут 250,5 дзесяцін зямлі. У 1834 г. у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. побач з вёскай быў аднайменны фальварак. У 1910 г. адкрыта школа.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. Была адкрыта працоўная школа 1-й ступені. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 60 гаспадарак, меў 573 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентару. У 1940 г. да вёскі далучаны пасёлак Баравы.

У Вялікую Айчынную вайну ад 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».

Галерэя

Насельніцтва

  • 1834 год — 110 жыхароў,
  • 1897 год — 38 двароў, 262 жыхары.
  • 1909 год — 58 двароў, 135 жыхароў; у фальварку — 1 двор, 6 жыхароў.
  • 2007 год-157 двароў, 396 жыхароў
  • 2012 год — 20 жыхароў
  • 2013 год − 19 жыхароў
  • 2014 год — 17 жыхароў
  • 2015 год — 16 жыхароў
  • 2016 год — 13 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лы́каўка
  2. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Архівавана 18 мая 2021. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.