Лхаса | |
---|---|
кіт.: 拉萨 тыб.: ལྷ་ས་ | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 633 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вышыня над узроўнем мора |
3 650 м |
Часавы пояс | UTC+8 |
Тэлефонны код | 891 |
Паштовыя індэксы | 850000 |
Афіцыйны сайт (кіт.) Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (тыб.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лхаса[2] — гарадская акруга ў Тыбецкім аўтаномным раёне КНР, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнага раёна. Тое, што часта называюць «горадам Лхаса» (гістарычная сталіца Тыбета) — гэта сучасны раён Чэнгуань гарадской акругі Лхаса. Лхаса з’яўляецца таксама традыцыйнай рэзідэнцыяй Далай-ламы. Літаральна ў перакладзе з тыбецкай «Лхаса» азначае «месца багоў».
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Гарадская акруга Лхаса дзеліцца на 1 раён, 7 паветаў:
- 1. Раён Чэнгуань
- 2. Павет Лхундруп
- 3. Павет Дамжунг
- 4. Павет Н’емо
- 5. Павет Чхушчур
- 6. Павет Талунгдэчхен
- 7. Павет Такце
- 8. Павет Малдрагунгкар
Насельніцтва
Насельніцтва горада Лхаса складае каля 250 тыс. чалавек, а агульнае насельніцтва муніцыпалітэта — 521,500, уключаючы мігрантаў і выключаючы ваенны гарнізон. 100 000 чалавек складаюць мігранты.
Па перапісу 2000 года 81,6 % насельніцтва складаюць этнічныя тыбетцы. У гэты лік не ўваходзяць салдаты і неафіцыйныя мігранты, большасць якіх — кітайцы. Паводле ацэнак тыбецкага ўрада ў выгнанні, этнічныя тыбетцы ў горадзе Лхаса складаюць меншасць.
У апошні час праходзіла істотная лібералізацыя эканомікі Кітая, нямала кітайцаў пасялілася таксама ў ваколіцах Лхасы, актывізавалі мясцовую эканоміку.
Зноскі
- ↑ Seventh National Population Census of the People's Republic of China
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лхаса