Луіджы Пірандэла | |
---|---|
Luigi Pirandello | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1867[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1936[4][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Італія |
Жонка | Maria Antonietta Portulano[d] |
Дзеці | Фаўста Пірандэла[d] і Стэфана Пірандэла[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, паэт, раманіст, сцэнарыст, рэжысёр |
Гады творчасці | 1893 — 1936 |
Мова твораў | італьянская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Нобелеўская прэмія па літаратуры (1934) |
Подпіс | |
pirandelloweb.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіджы Пірандэла (італ.: Luigi Pirandello; 28 чэрвеня 1867, Агрыджэнта, Італія — 10 снежня 1936) — італьянскі пісьменнік, драматург.
Вучыўся ў Рымскім і Бонскім (Германія) універсітэтах. У 1898 прафесар педагагічнага каледжа ў Рыме.
Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раннія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навел «Каханне без кахання», 1894; «Навелы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філасофска-псіхалагічных трагікамедыях «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёння мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасць і недасканаласць грамадскіх адносін, гульня выпадку ў лёсах людзей.
Луіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабудове італьянскага і еўрапейскага тэатра XX ст. Яму прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры 1934.
Апавяданне Пірандэла «Пара жаўрукоў» на беларускую мову пераклаў Валерый Буйвал.
Зноскі
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- 1 2 Luigi Pirandello // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- 1 2 Пиранделло Луиджи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Teatro di Torino — 1925. Праверана 17 верасня 2018.
Спасылкі
- Пара жаўрукоў Архівавана 7 лістапада 2020.