Лучоская нізіна | |
---|---|
Каардынаты: 54°48′ пн. ш. 30°24′ у. д. | |
Размяшчэнне | Беларусь, Віцебская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 155—175 м |
Працягласць з поўначы на поўдзень | 50 км |
Працягласць з захаду на ўсход | 50—60 км |
Плошча | 2300 км² |
Лучоская нізіна |
|
Лучоская нізіна |
|
Лучо́ская нізіна[1][2], Лучосы нізіна — нізіна на паўночным усходзе Беларусі, у Віцебскім, Лёзненскім, Дубровенскім, Аршанскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці.
Працягласць з поўначы на поўдзень 50 км, з захаду на ўсход 50—60 км. Плошча 2,3 тыс. км²[1]. Вышыня над узроўнем мора 155—175 м. Паверхня нізіны палогая, месцамі плоская, падзеленая далінамі рэк, латочынамі сцёку і катлавінамі. Адносныя вышыні да 3 м. Раўніннасць рэльефу парушаюць азёрныя катлавіны, марэнныя ўзгоркі, камы, озы, выдмы.
Рачная сетка належыць пераважна да басейна Заходняй Дзвіны. Асноўная рака — Лучоса з прытокамі Абалянка, Чарніца, Сухадроўка; на поўдні працякае Аршыца (прыток ракі Дняпро), таксама Ардзяжанка. Даліна Лучосы і яе скразныя дзялянкі выкарыстоўваліся як валокі на водным шляху ад Заходняй Дзвіны да Дняпра (З варагаў у грэкі). Азёры: Вялікае Арэхаўскае, Серакаротня, Дзе́вінскае, Казённае, Зелянско́е (Бабінавіцкае), Скрыдлева, Кічына, Ардышэва і інш.
Пад лесам да 40 % тэрыторыі. На поўначы і паўднёвым усходзе пераважаюць буйныя масівы драбналіставых лясоў (барадаўчатабярозавых, шэраалешнікавых і асінавых). Хваёвыя лясы захаваліся ўздоўж Лучосы і Чарніцы, яловыя сустракаюцца невялікімі масівамі. На паўночным захадзе і ў цэнтры нізіны распаўсюджаныя пазаабалонавыя мурожныя лугі.
Зноскі
Літаратура
- Кліцунова Н. К. Лучо́ская нізі́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 379. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лучо́ская нізі́на // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 224—225. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Лучо́ская нізі́на // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 439. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9