Луперкаліі (лац.: Lupercalia ад lupus-воўк) — старажытнарымскае язычніцкае свята ўрадлівасці ў гонар Луперка (Lupercus) — бога Фаўна; фестываль, звязаны з пастушаскім культам.

Фестываль адбываўся з 13 па 15 лютага ў гроце Lupercal каля падножжа ўзгорка Палацін, дзе, згодна з паданнем ваўчыца выгадавала Ромула і Рэма, заснавальнікаў Рыма. Кожны год луперкі, жрацы Луперка з патрыцыянскай моладзі, збіраліся ў гэтым гроце, дзе на адмысловым алтары прыносілі ў ахвяру маладых коз і сабак, пасля рытуальнай трапезы луперкі разразалі шкуры ахвярных казлоў, і, ўзброіўшыся кавалкамі шкур, і распрануўшыся дагала, бегалі па гораду, хвастаючы ўсіх сустрэчных кавалкамі шкур. Жанчыны ахвотна падстаўлялі целы пад удары, паколькі лічылася, што сцябанне луперка дапамагае лягчэй нарадзіць[1]. У Старажытным Рыме Луперкаліі лічыліся запазычанай ўрачыстасцю старажытнагрэчаскага бога Пана, які як апякун статкаў і ахоўнік іх ад ваўкоў меў мянушку Луперк.

У 496 годзе Папа Геласій I забараніў Луперкаліі. З цягам часу святкаванне Дня Святога Валянціна як дня закаханых замяніла Луперкаліі[2].

У літаратуры

  • Луперкаліі згадваюцца ў «Параўнальных жыццяапісаннях» Плутарха,[3] а падрабязнае апісанне іх дадзена ў «Фастах» Авідзія[4]

Зноскі

  1. The Lupercalia (Smith’s Dictionary, 1875)
  2. Андрэй Кураеў. 14 февраля — День святого Валентина? Архівавана 4 жніўня 2012. // «Православие в Татарстане», 14.02.2009 копія(недаступная спасылка)
  3. Плутарх. Цэзар, 61.
  4. Авідзій. Фасты, ІІ, 15 студзеня.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.