Лу́нніца — металічнае ўпрыгажэнне (завушніцы, падвескі) у выглядзе паўмесяца. Вырабляліся з бронзы, срэбра, радзей — золата. Лунніцы вядомыя з канца бронзавага веку, былі распаўсюджаныя ў Егіпце, многіх земляробчых народаў Азіі і Еўропы, у тым ліку і ў славян у Х-ХII стст. Лунніцы звязаны з вераваннямі ў сілу месяца і культам урадлівасці.
Літаратура
- Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.