Славутасць | |
Лунмэнь | |
---|---|
34°33′20″ пн. ш. 112°28′11″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лунмэ́нь, ці Лунмы́нь — адзін з буйнейшых будыйскіх пячорных храмаў Кітая, за 15 км на поўдзень ад Лаяна (правінцыя Хэнань). Цяпер музей.
Высечаны ў 495—898 гг. у вапняковых скалах на берагах ракі Іхэ.
Складаецца з некалькіх соцень пячор (галоўныя — Біньян, 500—523; Фынсянь, 627—675) са шматлікімі статуямі будыйскіх божастваў, у т. л. Буды Вайрачаны (672—676, вышыня каля 15 м), рэльефамі, якія ўвасабляюць слуг, манахаў, нябесных танцоўшчыц, святочныя працэсіі.
Для манументальна-велічнай скульптуры храма характэрны вытанчанасць прапорцый, графічная дакладнасць дэталей у спалучэнні з пластычна-мяккай трактоўкай форм.
Зноскі
Літаратура
- Лунмынь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 370.
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1003 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лунмэнь
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.