Луначарскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Дрысенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Луначарскае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 22 снежня 1960

Лунача́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Луначарскае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна (з 9 сакавіка 1929 года — Боркавіцкі раён) Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад Боркавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Антушэва, Гвазды, Двор Зялькі, Зялькі, Мазурына, Маркоўшчына і Разуліна)[1]. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Боркавіцкага сельсавета[2].

Крыніцы

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.