Славутасць | |
Лукішская турма | |
---|---|
54°41′29″ пн. ш. 25°15′59″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1837 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лукі́шкская турма́ (літ.: Lukiškių tardymo izoliatorius kalėjimas) — вядомая літоўская турма; знаходзіцца ў цэнтры Вільнюса па адрасе скрыжаванне Лукішкю 6 (Lukiškių skg. 6). Збудавана ў 1901—1904 гадах.
Вядомыя зняволеныя
У часы Расійскай імперыі
- Францішак Аляхновіч — менавіта тут Аляхновіч пачаў пісаць п'есу «На Антокалі».
За польскім часам
- Максім Гарэцкі — у 1922 годзе за сувязь з віленскімі камуністамі[1].
- Максім Танк — беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Па справе рэвалюцыйнай дзейнасці правёў тут каля двух гадоў, выдаваў у турме рукапісны часопіс «Краты»
- Уладзіслаў Паўлюкоўскі — беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак. Зняволены ў 1926—1927 гадах.
- Барыс Кіт, Рыгор Шырма, Янка Хвораст — зняволеныя па справе Таварыства беларускай школы[2].
- Міхась Машара — арыштаваны ў 1928 і прысуджаны да чатырох гадоў зняволення; яго першы зборнік «Малюнкі» вынесла з турмы і апублікавала Зоська Верас.
- Мікалас Біржышка — літоўскі гісторык літаратуры і культуры, грамадскі і палітычны дзеяч.
- Андрэй Іванавіч Валынец — член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
- Фёдар Рыгоравіч Маркаў — член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
- Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч — зняволеныя па справе Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
- Кастусь Юхневіч (1896-1971) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст. Зняволены ў 1928 за беларускую патрыятычную дзейнасць.
- Язэп Таўпека — сакратар «Змагання» ў Маладзечне. Быў арыштаваны 25.08.1929 і месяц прабыў у турме.
За савецкім часам
- Менахем Бегін — будучы прэм'ер-міністр Ізраіля (1977—1983), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1978).
- Марыян Язэпавіч Пецюкевіч — беларускі этнограф, педагог і мемуарыст.
- Адам Станкевіч— беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар.
Зноскі
- ↑ Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Алена Струвэ «А над намі чорнай хмарай вісьне цесная турма…». Радыё Свабода.
Літаратура
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.