Лузафонскі ўніверсітэт | |
---|---|
парт.: Universidade Lusófona | |
Арыгінальная назва | парт.: Universidade Lusófona |
Заснаваны | 1987 |
Тып | прыватная ВНУ |
Размяшчэнне | Лісабон |
Сайт | ulusofona.pt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лузафонскі ўніверсітэт (парт.: Universidade Lusófona), таксама вядомы як Лузафонскі гуманітарна-тэхналагічны ўніверсітэт (парт.: Universidade Lusófona de Humanidades e Tecnologias) — партугальская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лісабон.
Назва ўстановы паходзіць ад тэрміна «лузафон» (ці па-іншаму «партугаламоўны»), якім пазначаюць людзей, якія гавораць на партугальскай мове па ўсім свеце.
Структура
- Школа медыцынскіх навук і тэхналогій
- Школа эканамічных і арганізацыйных навук
- Школа камунікацый, архітэктуры, мастацтваў і інфармацыйных тэхналогій
- Школа псіхалогіі і навук аб жыцці
- Факультэт сацыяльных навук, адукацыі і адміністрацыі
- Факультэт права
- Факультэт фізічнага выхавання і спорту
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лузафонскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.