Лужскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1 жніўня 1927 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Тэлефонны код | 81372 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лужскі муніцыпальны раён (руск.: Лу́жский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў паўднёвай частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Утвораны ў жніўні 1927 года. Гістарычна яму папярэднічаў Лужскі павет, утвораны ў 1777 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Луга. Насельніцтва — 72 879 чал. (2018).
Геаграфія
Плошча раёна — 6,07 тыс. км², 8,11 % плошчы вобласці. Па гэтым паказчыку раён займае пятае месца ў рэгіёне. Мяжуе на поўначы — з Гатчынскім муніцыпальным раёнам; на паўночным усходзе — з Тосненскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым усходзе — з Наўгародскай вобласцю (Наўгародскі, Бацецкі і Шымскі раёны); на поўдні — з Пскоўскай вобласцю (Плюскі раён); на захадзе — са Сланцаўскім муніцыпальным раёнам; на паўночным захадзе — з Воласаўскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 140 км.
Тэрыторыя раёна мае раўнінны рэльеф, абсалютныя вышыні 0 — 100 метраў над узроўнем мора. Маюцца адклады шклянога пяску і торфу.
Клімат раёна ўмерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература чэрвеня 17 °C, студзеня — −8 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 600—700 мм.
Па тэрыторыі раёна працякае рака Луга і яе прытокі Орадзеж, Саба, Яшчара. Таксама ў раёне шмат азёраў, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Вялле, Чарамянецкае, Врэва, Самра, Стрэчна. Значная частка раёна забалочаная.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst41/DBInet.cgi?pl=8006001