Аграгарадок
Лужкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
55°21′16″ пн. ш. 27°52′20″ у. д.
Першая згадка
Насельніцтва
870 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2154
Паштовыя індэксы
211926
Аўтамабільны код
2
СААТА
2255825186
Лужкі на карце Беларусі ±
Лужкі (Шаркаўшчынскі раён) (Беларусь)
Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)
Лужкі (Шаркаўшчынскі раён) (Віцебская вобласць)
Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)

Лужкі́[1] (трансліт.: Lužki, руск.: Лужки) — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Мнюта. Адміністрацыйны цэнтр Лужкоўскага сельсавета. Насельніцтва 870 чал. (2003). Знаходзяцца за 32 км на ўсход ад Шаркаўшчыны, за 198 км ад Віцебска, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра маёнтак Лужкі датуецца 1514 годам - у тым годзе Іван Сапега набыў Лужкі ад путных людзей замка полацкага[2]. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Сапегаў, Жабаў, Чапскіх, Плятэраў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лужкі ўвайшлі ў склад Полацкага ваяводства.

Касцёл, пач. XX ст.

У 1741 годзе Валяр'ян Жаба запрасіў сюды манахаў-піяраў. У 1744 годзе ў Лужках адкрыўся піярскі калегіум, у 1756 годзе збудавалі мураваны касцёл. Пры калегіуме існавала бібліятэка. Паводле каралеўскага прывілея ад 14 студзеня 1745 г., Лужкі атрымалі статус мястэчка.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лужкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У 1794 годзе тут збудавалі мураваную царкву. У 1862 года расійскія ўлады адкрылі ў Лужках земскае народнае вучылішча. Станам на 1886 год у мястэчку існавалі вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малітоўны дом, народнае вучылішча, бровар, 14 крамаў. У 1901 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лужкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Лужкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча змянілі да вёскі.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Лужках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, ветэрынарны пункт, амбулаторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Эканоміка

Лясніцтва, фермерскія гаспадаркі.

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Hedemann Otton. Szkoły walerianowskie x. x. pijarów łużeckich. — Wilno, 1937. — С. I. — 180 с.
  3. Язэп Бунто. Лужкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 396.
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 359. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага р-на. Мн.: БелТА, 2004. — С. 509. — ISBN 985-6302-63-3.

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 359. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Łużki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 837.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.