Вёска
Лужкі
± |
Лужкі́[1] (трансліт.: Lužki, руск.: Лужки) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Удзелаўскага сельсавета.
Гісторыя
13 красавіка 1831 г. у мястэчку сабралася больш за 50 памешчыкаў, якія падтрымалі паўстанне 1830—1831 гадоў. Яны склалі акт канфедэрацыі (тэкст быў напісаны ксяндзом піяраў мясцовага кляштара Адамам Татурам), далі клятву на агульнае выступленне супраць Расіі для ўзнаўлення Польскай дзяржавы ў межах 1772 г. і ўтварылі Урадавы камітэт, старшынёй якога стаў памешчык з Плісы Рамуальд Падпіпента[2].
1 чэрвеня 1942 г. было ліквідавана гета з 528 чал. яўрэйскай нацыянальнасці[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Бунто, І. У., Кур'яновіч, А. П., Тарыкаў, А. А. Старонка мінулага / І. У. Бунто, А. П. Курьяновіч, А. А. Тарыкаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раена / БелЭн; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — 450,[3] с.: іл. — С. 38. — ISBN 985-11-0014-5.
- ↑ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.