Вёска
Лугавая
± |
Лугава́я[1] (трансліт.: Luhavaja, руск.: Луговая) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. За 14 км на паўночны захад ад Баранавічаў.
Гісторыя
Згадваецца ў дакументах з 1798 года як вёска Дурневічы.
У 1897 годзе вёска ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у вёсцы хлебазапасны магазін, ветраны млын.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.
30 ліпеня 1964 года Дурневічы перайменаваны на Лугавую[2].
Да 17 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 29 двароў, 159 жыхароў (1897)
- 377 двароў, 202 жыхары (1909)
- 22 двары, 114 жыхароў (1921)
- 133 жыхары (1970)
- 32 двары, 33 жыхары (1998)
- 13 гаспадарак, 26 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.