Лошыцкія курганныя могільнікі — археалагічныя помнікі, курганныя могільнікі ў ваколіцах былой вёскі Лошыца 2-я, цяпер у межах Мінска (вул. Лошыца 2-я).
Могільнік—1
Знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, на ўзгорку, ва ўрочышчы Замчышча. 13 круглых курганоў і адзін падоўжаны. У канцы 1890-х гадоў Генрых Татур даследаваў 2 насыпы. Знойдзены 2 бронзавыя скроневыя пярсцёнка падобныя з заходзячымі канцамі кольцы, 2 бронзавыя лірападобныя спражкі, паясное кольца, жалезная пласціна з кручкамі на канцах, фрагменты жалезнага нажа, золаташкляная цыліндрычная панерка, кавалак лямцавага шнура. У 1930 годзе абследаваў А. А. Рынейскі, у 2006 годзе Ю. А. Заяц. Захаваўся адзін падоўжаны курган у завулку Каржанеўскага.
Могільнік—2
Знаходзіцца на поўдні ад вёскі каля Стара-Койданаўскага шляху (цяпер мікрараён па вул. Ландара) на паўднёвым захадзе ад чыгуначнага прыпынка Курасоўшчына. 3 курганы. У 1930 годзе абследаваў А. А. Рынейскі, у 1980-я гады адзін курган раскапаў П. А. Русаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку, галавой на захад. Знойдзены золаташкляныя бочкападобныя і цыліндрычныя пацеркі. Датуецца XI ст. У 2008 годзе абследаваў Ю. А. Заяц. Захаваўся адзін круглы курган дыяметрам XIII 5 м, вышыня каля 2 м.
Могільнік—3
Знаходзіцца на поўдзень ад былой вёскі, у садзе. 13 невялікіх насыпаў. У 1930 годзе абследаваў А. А. Рынейскі, у 2008—2009 гадах Ю. А. Заяц. Захаваўся адзін напаўразбураны курган пры з’ездзе з МКАД на праспект Дзяржынскага.
Зноскі
Літаратура
- Аттас, О., Левина, Г. Новое в Лошице // Вечерний Минск. — 1988. — № . — 2 апреля. — С.
- Заяц, Ю. А. Лошыцкія могільнікі / Ю. А. Заяц // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 374. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.
- Заяц, Ю. А. Лошыцкія курганныя могільнікі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 25. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- Рынейскі, А. Археалагічныя разведкі на р. Пціч // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БелАН. Т. 3. — Мінск, 1932.
- Спицын, А. А. Обозрение некоторых губерний и областей России в археологическом отношении // Записки Русского археологического общества (Записки новой серии). Т. 11. Вып. 1—2. — Санкт-Петербург, 1889.
- Трусов, О. А. Изразцовые печи из лошицкой усадьбы // Строительство и архитектура Белоруссии. — 1989. — № 6. — С. 36—39: ил.
- Штыхов, Г. В. Археологическая карта Белоруссии / Г. В. Штыхов; Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Института истории Академии наук Белорусской ССР; Под редакцией Ф. В. Борисевича. Выпуск 2: Памятники железного века и эпохи феодализма. — Мн.: «Полымя», 1971. — С. 187. — 275 с., 1 л. карт. — 1 100 экз.
Спасылкі
- Лошыцкія курганныя могільнікі на сайце «Архіварта»