Лошыца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 9,2 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля жылога раёна Малінаўка |
• Каардынаты | 53°51′16″ пн. ш. 27°26′58″ у. д. |
Вусце | Свіслач |
• Каардынаты | 53°50′59″ пн. ш. 27°34′49″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінск |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ло́шыца — рака ў Мінску, правы прыток Свіслачы. Пачатак — мікрараён Малінаўка, вусце — рака Свіслач у раёне Мінскага камвольнага камбіната. Даўжыня 9,2 км[1].
Назва
Назва ракі Лошыца (пазнейшая памяншальная форма ад пярвейшага *Лоша) балцка-літоўскага паходжання. Рэчкі з такімі назвамі таксама ў басейнах Сажа, Прыпяці, Дзясны[2].
Як і назвы літоўскіх рэк тыпу Laš-upis, рачная назва Лоша можа быць звязаная або з літоўскім lašas «кропля», lašėti «капаць», lašmuo «месца ў возеры, дзе ўцякае ці выцякае рэчка», або з літоўскім lašis «ласось», lašėti «блішчэць». Дакладна з першым значэннем звязаная назва літоўскай ракі Lašmuo[3].
Пры гэтым сама балцкая назва ласося вытворная ад значэння «капаць», бо матываваная блішчэннем, стракатасцю — «заплямленасцю» лускі, што мае на сабе чырванавата-карычневыя плямы[4].
Назва Лоша (> Лошыца) магла значыць як «Ціхаплынная (рака)», так і «Ласасіная (рака)» або нават «Блішчастая (рака)».
Гідраграфія
У раёне мікрараёна Брылевічы зліваецца са сваім левым прытокам — ракой Мышкай. У мікрараёне Курасоўшчына ўтварае вадасховішча Лошыца, на беразе якога размешчаны парк Курасоўшчына. У сярэднім цячэнні ракі ў межах Мінска створаны 2 сажалкі[1].
Распрацоўваецца план рэканструкцыі Лошыцкай воднай сістэмы, які прадугледжвае стварэнне водна-паркавай сістэмы, якая стане зонай адпачынку для жыхароў Мінска[5].
Заўвагі
- 1 2 река Лошица Архівавана 18 жніўня 2014. (бел.)
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182.
- ↑ В. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 109.
- ↑ Водно-зеленая ландшафтно-рекреационная зона вдоль рек Лошица и Мышка
Літаратура
- Ло́шыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ло́шыца // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 225. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.