Лошыца
53°50′27″ пн. ш. 27°34′34″ у. д.
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Ленінскі раён
Першае згадванне 1557
Год уключэння ў межы горада 1985
Ранейшыя назвы Лошыца 1-я, Лошыца Любанскага
Паштовыя індэксы 220112
Насельніцтва
  • каля 40 000 чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лошыца — жылы раён у Мінску. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада, ад МКАД аддзелены вуліцай Прушынскіх, мікрараёны Лошыцы пабудаваны абапал Ігуменскага тракту. Адзін з самых новых раёнаў Мінска — забудова пачалася ў 2000 годзе. Разлічаны на 50 тысяч жыхароў.

Недалёка ад жылога раёна, у сутоках рэк Свіслачы і Лошыцы, каля былой вёскі Лошыца 1 (вуліца Чыжэўскіх) знаходзіцца Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс — помнік сядзібна-паркавага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя.

Назва

Назва Лошыца ад назвы прытока Свіслачы ракі *Лошы (пазнейшая памяншальная форма — Лошыца). Назва балцкага паходжання.

Звязана або з літоўскім lašėti «капаць», або з аманімічным яму lašėti «блішчэць», lašis «ласось»[1] (назва ласося матываваная яго стракатай, блішчастай луской[2]).

Назва Лоша (> Лошыца) магла значыць як «Ціхаплынная (рака)», так і «Ласасіная (рака)» або нават «Блішчастая (рака)».

Асноўныя вуліцы

Інфраструктура

Грамадская інфраструктура

У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У кожным мікрараёне створана развітая сетка гандлёвых аб’ектаў, аптэк і іншых аб’ектаў грамадскага абслугоўвання. У жылым раёне размешчана дзяржаўная натарыяльная кантора № 1 Ленінскага раёна горада Мінска.[3] У мікрараёне Лошыца-1 размешчаны ГЦ «Гіпа» і ГЦ «Е-сіці».

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтобусныя, а з 2010 года — тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Лошыца-2.

Славутасці

Побач з жылым раёнам знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх — помнік сядзібна-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагоддзяў. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Мінска ў сутоках рэк Свіслач і Лошыца. Парк з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.

Раён таксама вядомы Лошыцкім ярам — месцам дзе праводзіліся масавыя расстрэлы органамі НКУС у 1937—1941 гадах.

У ваколіцах жылога раёна знаходзяцца Лошыцкія курганныя могільнікі.

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182.
  2. В. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 109.
  3. Об открытии государственной нотариальной конторы в микрорайоне «Лошица» г. Минска (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2010. Праверана 6 студзеня 2015.
  4. Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.