Аграгарадок
Лошніца
± | ||||||||||||||||||||||||
Ло́шніца[1] (трансліт.: Lošnica, руск.: Лошница) — аграгарадок у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лошніцкага сельсавета.
Размешчана за 18 км на поўнач ад Барысава, 5 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна. 6357 жыхароў, 1858 двароў (1994).
Гісторыя
У 1563 — мястэчка ў Барысаўскім старостве Віцебскага ваяводства ВКЛ. З 1793 у Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерніі. У вайну 1812 года напалеонаўскія войскі спалілі тут царкву (у 1816 адбудавана). У 1870 — сяло, 126 двароў. У 1885 цэнтр воласці: 834 жыхара, 143 двары, царква, народнае вучылішча (з 1863), млын. У 1908 — 2597 жыхароў, 248 двароў. У лютым-лістападзе 1918 акупіравана нямецкімі, у жніўні 1919—маі 1920 — польскімі войскамі. З 1919 працавала пачатковая, з 1923 7-гадовая школа, хата-чытальня, з 1920 народны тэатр. З 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Барысаўскім раёне Мінскай акругі. З 3.7.1941 да 29.6.1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі 53, вывезлі ў Германію 49 жыхароў. У 1945—1955 у Лошніцы працаваў дзіцячы дом. З 1950 цэнтр калгаса імя Мічурына. У 1972 было 1978 жыхароў, 630 двароў, цэнтр саўгаса «Лошніца». У Лошніцы працуюць Прыямінскі рамонтны завод, сярэдняя і музыкальная школы, Дом культуры, кінатэатр, бібліятэка, бальніца. Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў вялікую Айчынную вайну.
У 1973—1980 гадах праект планіроўкі і забудовы Лошніцы распрацоўваўся архітэктарам Р. І. Белагорцавым[2].
Славутасці
- Свята-Міхайлаўская царква
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Руслан Игоревич Белогорцев
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
- Łosznica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 739.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лошніца