Лочынскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 164,5 м |
Даўжыня | 1,07 км |
Шырыня | 0,71 км |
Плошча | 0,56 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,97 км |
Найбольшая глыбіня | 2,0 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,0 м |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
![]() ![]() Лочынскае |
|
|
|
![]() ![]() Лочынскае |
|
![]() |
Ло́чынскае — возера ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, за 26 км на поўнач ад горада Асіповічы, за 0,1 км на поўнач ад вёскі Лочын. Адносіцца да басейна ракі Балачанка.
Плошча паверхні 0,56 км². Даўжыня 1,07 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Максімальная глыбіня 2,0 м, сярэдняя 1,0 м. Даўжыня берагавой лініі 2,97 км. Аб’ём вады 0,56 млн м³.
Возера размешчана на ўскарайку асушанага балота, пакрытага сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя (месцамі гліністыя), параслі хмызняком і рэдкалессем, часам лесам. Мелкаводдзе вузкае (на ўсходзе і захадзе шырэйшае). Дно ўздоўж берагоў пясчанае і тарфяніста-пясчанае, глыбей сапрапелістае. Найбольшыя глыбіні размешчаны ў паўднёвай частцы возера. Зарастае істотна. На поўначы і захадзе злучана з вялікімі сістэмамі меліярацыйных каналаў.
У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч, шчупак і іншыя віды рыб.