Лохавыя

Плады абляпіхі крушынападобнай (Elaeagnus rhamnoides)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elaeagnaceae Adans.

Роды
Гл. раздзел Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27768
NCBI  25996
EOL  4380
IPNI  30001966-2
FW  55680

Лохавыя[3] (Elaeagnáceae) — сямейства раслін парадку Ружакветныя. Жыццёвая форма — фанерафіты: дрэвы і кусты.

Адметныя асаблівасці — пакрытае лускавінкамі або валасінкамі лісце і парасткі, з-за чаго ўся расліна здаецца серабрыста-зялёнай; наяўнасць каранёвых клубянькоў з азотфіксуючымі бактэрыямі, дзякуючы чаму лохавыя могуць расці на вельмі бедных глебах.

Батанічнае апісанне

Парасткі часта з калючкамі.

Лісце чарговае або супраціўнае, на кароткіх хвосціках, суцэльнае і цэльнакрайняе, вечназялёнае або ападае.

Кветкі пазухавыя, адзінкавыя, у нешматкветкавых пучках або ў кароткіх гронках. У лоха кветкі двухполыя або палігамныя (двухполыя і мужчынскія), у астатніх родаў — двухдомныя, вельмі рэдка — двухполыя. Калякветнік прадстаўлены толькі чашачкай, якая ў двухполых і жаночых кветак больш ці менш трубчастая, а ў мужчынскіх кветак кубкападобная або амаль плоская.

Кветкі лоха і прадстаўнікоў роду Shepherdia апыляюцца насякомымі, у абляпіхі — ветраапыляльныя.

Плод — арэшак, заключаны ў мясістую трубку-чашачку, якая засталася і разраслася.

Распаўсюджанне пладоў адбываецца птушкамі і сысунамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны ў зоне ўмеранага клімату, галоўным чынам, у Заходняй Еўропе, Малой, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, на Далёкім Усходзе і ў Паўночнай Амерыцы, значна радзей — у субтропіках і тропіках. Некаторыя віды сустракаюцца ва ўсходняй частцы Аўстраліі і на астравах Зондскага архіпелага.

Роды

Сямейства ўключае тры роды:

Род Lepargyrea Raf., які раней уключаўся ў сямейства Лохавыя, цяпер лічыцца толькі сінонімам роду Shepherdia.

Акрамя таго, сямейству раней належаў і род Petenaea Lundell.

Прымяненне

Плады многіх відаў сямейства ядомыя і выкарыстоўваюцца ў ежу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. 2 350 экз.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.