Лотаць | |||||||||||||||||
Лотаць балотная (Caltha palustris) — тыпавы від роду Лотаць | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Caltha L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Лотаць[3][4] (Cáltha) — невялікі род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травы з тоўстым, уверсе галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, сэрца- або ныркападобнае, чаргаванае. Кветкі жоўтыя ці белыя з простым калякветнікам. Плод — шматлістоўка.
Арэал
Налічваецца каля 90[4] відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца толькі 1 від — лотаць балотная (Caltha palustris)[5]; трапляецца на забалочаных лугах, у алешніках, вадзе.
Значэнне
Некаторыя віды ядавітыя. Лекавыя, фітанцыдныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 БелЭн 1999.
- ↑ Растения Беларуси
Літаратура
- Лотаць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 350. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
- Калужница — род Caltha: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Caltha (Калужница) // ИАС «ООПТ России» (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.