Лоры Меткалф | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1955[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Jeff Perry[d] і Matt Roth[d] |
Дзеці | Zoe Perry[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса, актрыса агучвання, акцёрка |
Узнагароды |
прэмія «Тэатральны свет»[d] (1985) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў камедыйным тэлесерыяле[d] (1992) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў камедыйным тэлесерыяле[d] (1993) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў камедыйным тэлесерыяле[d] (1994) Ovation Awards[d] (2008) Ovation Awards[d] (2011) Ovation Awards[d] (2015) |
IMDb | ID 0582418 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ло́ра Элі́забет «Ло́ры» Ме́ткалф (англ.: Laura Elizabeth «Laurie» Metcalf; нар. 16 чэрвеня 1955) — амерыканская актрыса. Абладальніца трох прэмій «Эмі» і двух прэмій «Тоні», а таксама намінантка на «Оскар» і «Залаты глобус».
Меткалф нарадзілася ў горадзе Карбандэйл, штат Ілінойс. Яна была старэйшай з трох сясцёр. Вучылася ў горадзе Эдвардсвіль, Ілінойс. Яе бацька быў дырэктарам па бюджэце ўніверсітэта Паўднёвага Ілінойса-Эдвардсвіля, маці працавала бібліятэкарам. Яе стрыечнай бабуляй была драматург Зоі Акінс, уладальніца Пулітцэраўскай прэміі.
Грала ў фільмах «Адчайна шукаю Сьюзен», «Як стварыць ідэал», «Унутранае расследаванне», «Дзядзька Бак», «Імгненне вока», «Нявеста ў бягах», «Крык 2», «Адчайныя хатнія гаспадыні», а таксама ў серыяле «Тэорыя Вялікага выбуху», згуляла маці Шэлдана Купера.
Меткалф выконвае галоўныя ролі ў сіткомах «Старасць — не радасць» і «Маркці», у 2013 і 2014 гадах, адпаведна. 9 мая 2014 года, CBS замовіў здымкі першага сезона серыяла для трансляцыі ў тэлесезоне 2014-15 гадоў.
Зноскі
- ↑ Laurie Metcalf // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.