Лонданскі сталічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: London Metropolitan University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: London Metropolitan University |
Заснаваны | 1848 |
Год рэарганізацыі | 2002 |
Размяшчэнне | Лондан |
Сайт | londonmet.ac.uk |
![]() |
Лонданскі сталічны ўніверсітэт (англ.: London Metropolitan University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Агульная характкрыстыка
Лонданскі сталічны ўніверсітэт з'яўляецца буйнейшай у Лондане спецыялізаванай вышэйшай навучальнай ўстановай, які мае больш за 28 000 студэнтаў і шмат будынкаў, размешчаных па ўсім цэнтры Лондана. Універсітэт прапануе 485 спецыяльнасцей і мае самы вялікі выбар курсаў у Лондане. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 7 000 замежных студэнтаў з больш чым 155 краін свету. Універсітэт займае трэцяе месца па папулярнасці ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі для замежных студэнтаў.
Структура
- Школа бізнесу і права
- Школа камп'ютарных навук і электронных медыяў
- Школа гуманітарных навук
- Школа сацыяльных прафесій
- Школа сацыяльных навук
- Школа мастацтваў, архітэктуры і дызайну
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лонданскі сталічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.