Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Лом — горад у паўночна-заходняй Балгарыі. Знаходзіцца ў Мантанскай вобласці і з’яўляецца другім па велічыні горадам вобласці пасля Мантаны. Размешчаны на месцы зліцця рэк Дуная і Лом, за 162 км ад Сафіі, важны транспартны вузел, сталіца абшчыны Лом.
Гісторыя
Горад вядомы пад фракійскай назвай Артанес, пасля рымляне назвалі горад Алмус, адкуль паходзіць сённяшняя назва горада і ракі Лом. У першыню ў пісьмовых крыніцах пад гэтай назвай горад упамінаецца ў 1704 г. тады гэта было маленькае паселішча. Але з развіццём суднаходства на Дунаі значнасць горада ўзрасла, тут быў пабудаваны порт. У 1869 у горадзе было каля 120 крам, 148 офісаў, 34 кафэ, 6 гасцінец, 2 млына.
Рэлігія
Асноўная рэлігія горада — хрысціянства. Пераважае ўсходнеправаслаўная царква, таксама кірункі пратэстантызму (адвентысты, баптысты, Балгарская божая царква).