
Сушка свежапрыгатаванай локшыны на Тайване
Ло́кшына — выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста, а таксама страва, прыгатаваная з такога вырабу.[1]
Пшанічнае, радзей жытняе цеста, часта з крухмалам, тонка раскочваюць, рэжуць на палосы, падсушваюць і вараць як рэдкую малочную страву ці адцэджваюць і заліваюць тлушчам, салам. Робяць локшыну таксама з крухмалу: пякуць наліснікі, потым рэжуць іх і вараць.
Пры прамысловай вытворчасці локшыны выкарыстоўваюцца локшынарэзальныя машыны або прэсы, сушэнне робіцца паветрам, нагрэтым да 80—90 ° C.
Адным з відаў локшыны з'яўляецца локшына хуткага прыгатавання, якая не патрабуе варкі.
Зноскі
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармланне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мн.: БелЭн, 2002. — 784 с. ISBN 985-11-0234-2
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Локшына
- Рэцэпт локшыны
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.