Лозінскі нацыянальны польскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Барысаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Лозіна |
Дата ўтварэння | 10 студзеня 1929 |
Дата скасавання | 23 жніўня 1937 |
Ло́зінскі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Лозіна.
Утвораны 10 студзеня 1929 года ў складзе Барысаўскага раёна Менскай акругі БССР у складзе 15 населеных пунктаў (Буда, Елісееўка, Завіль, Лозіна, Кіцеўшчына, Мазаншчына, Мурашкі, Павушчына, Плоская, Рыбачная, Сакоўшчына, Святое, Устроны, Чыпа, Шаблішчына)[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. 23 жніўня 1937 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забашавіцкага (Забашаўскага) сельсавета[2].
Зноскі
- ↑ Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Пра арганізацыю нацыянальных польскіх сельскіх саветаў — Александраўскага Бялыніцкага раёну Магілёўскай акругі і Лозінскага Барысаўскага раёну Менскай акругі ад 10 студзеня 1929 г. // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1929, № 3.
- ↑ Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Лозінскага нацыянальна-польскага сельсовета Барысаўскага раёна ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.