Лодзьскі політэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Politechnika Łódzka | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Politechnika Łódzka |
Міжнародная назва | Lodz University of Technology |
Заснаваны | 1945 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Славомір Вяк[d] і Krzysztof Jóźwik[d][1] |
Студэнты | 18 000 |
Размяшчэнне | Лодзь |
Юрыдычны адрас |
вул. Жэромскага 116, 90-924 г. Лодзь, Польшча |
Узнагароды |
![]() |
Сайт | p.lodz.pl |
![]() |
Лодзьскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Łódzka) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Лодзі.
Гісторыя
Заснаваны 24 мая 1945 года. Спачатку меў тры факультэты: механічны, электрычны, хімічны, а таксама тэкстыльнае аддзяленне. На першы курс у гэты год прынялі 525 студэнтаў, а на вышэйшыя курсы - 458 студэнтаў. Ва універсітэце было 33 кафедры, на якіх працавалі 33 прафесара, 15 дацэнтаў і 53 асістэнта.
У 1976 годзе Лодзьскі політэхнічны інстытут быў узнагароджаны ордэнам Сцяга працы І ступеня.
У рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў 2020 года Лодзьскі політэхнічны ўніверсітэт заняў чацвёртае месца сярод тэхнічных універсітэтаў у Польшчы.
Факультэты
- Механічны
- Электратэхнікі, электронікі, інфарматыкі і аўтаматыкі
- Хімічны
- Матэрыялазнаўства і тэкстыльнага дызайну
- Біятэхналогій і навук аб харчаванні
- Тэхнічнай фізікі, інфарматыкі і прыкладной матэматыкі
- Упраўлення і інжынерыі вытворчасці
- Працэснай інжынерыі і аховы навакольнага асяроддзя
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лодзьскі політэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/fa448bd2-74d9-47de-b11b-eba7e1938d12 Праверана 17 верасня 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.