Логан Лерман | |
---|---|
Logan Lerman | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Логан Уэйд Лерман |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1992[1] (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, дзіця-акцёр, тэлеакцёр, акцёр |
Кар’ера | з 2000 па цяпер. час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0503567 |
www.loganlerman.com | |
![]() |
Логан Лерман (англ.: Logan Lerman; нар. 19 студзеня 1992, Беверлі-Хілз) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваіх ролях у фільмах «Эфект матыля», «Геймер», «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак».
Біяграфія
Логан Лерман нарадзіўся 19 студзеня 1992 года ў Беверлі-Хілз, штат Каліфорнія, ЗША, у яўрэйскай сям’і[2]. Маці Лермана, Ліса (народжаная Голдман), працуе яго менеджарам, а бацька, Лары Лерман — бізнесмен[2]. Скончыў школу (англ.: Beverly Hills High School)[3][4].
Логан гаворыць, што пачаў адчуваць цікавасць да акцёрскага мастацтва гадоў з пяці[5], і што ён вырас на фільмах[6]. Большасць яго сваякоў працуюць у сферы медыцыны, таму ў інтэрв’ю жартам заве сябе «паршывай авечкай»[7]. Яму цікава ўсё, што звязана з кінаіндустрыяй. У далейшым Лерман жадае паспрабаваць сябе ва ўсіх іпастасях, звязаных з кінаіндустрыяй[3].
З самага дзяцінства здымаўся ў рэкламе[8], а ў кіно дэбютаваў у 2000 годзе, зняўшыся ў ролі сына героя Мэла Гібсана ў фільме «Патрыёт». У тым жа годзе разам з Гібсанам зняўся ў фільме «Чаго хочуць жанчыны».
У 2001 годзе сыграў персанажа Адама Гарсіі ў дзяцінстве ў «Моцнай жанчыне», а ў фільме 2004 года «Эфект матыля» іграе персанажа Эштана Кутчэра ў дзяцінстве. У 2003 годзе Логан зняўся ў дзвюх тэлестужкаах, і адна з роляў прыносіць яму перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр» у намінацыі Лепшы малады акцёр тэлестужкі[9]. Акцёрская праца ў тэлесерыяле «Джэк і Бобі» таксама прыносіць у 2005 годзе перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр»[10]. У 2006 годзе галоўная роля ў фільме «Крык савы» прыносіць яшчэ адну перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр», але ўжо ў намінацыі Лепшы малады акцёр кінастужкі[11].
У 2007 годзе здымаецца разам з Джымам Кэры ў фільме Джоэла Шумахера «Фатальны лік 23», а таксама ў «Цягніку на Юму» з такімі акцёрамі, як Расел Кроу, Крысціян Бэйл і Бен Фостэр. У 2009 годзе іграе Джорджа Хэмілтана ў «Мой адзіны», у якім Рэнэ Зелвегер іграла яго маці. У 2010 сыграў Персі Джэксана, сына Пасейдона ў фільме Крыса Каламбуса «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак», заснаваным на кнізе Рыка Рыярдана. За гэту ролю быў намінаваны разам з Джэйкам Абелем, які сыграў сына Гермеса, на «MTV Movie Awards» у катэгорыі Лепшая бойка[12].
Фільмаграфія
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Патрыёт | The Patriot | Уільям Марцін | |
ф | Чаго хочуць жанчыны | What Women Want | юны Нік Маршал | |
ф | Моцная жанчына | Riding in Cars with Boys | Джэйсан у 8 гадоў | |
ф | Пафарбаваны дом | A Painted House | Люк Чэндлер | |
ф | Эфект матыля | The Butterfly Effect | Эван у 7 гадоў | |
2004—2005 | с | Джэк і Бобі | Jack & Bobby | Бобі МакКалістэр |
ф | Крык савы | Hoot | Рой Эберхарт | |
ф | Фатальны лік 23 | The Number 23 | Робін Спароу | |
ф | Цягнік на Юму | 3:10 to Yuma | Уільям Эванс | |
ф | Прывітанне, Біл! | Meet Bill | «хлопец» | |
ф | Мой адзіны | My One and Only | Джордж Дэверо | |
ф | Геймер | Gamer | Сайман | |
ф | Персі Джэксан і выкрадальнік маланак | Percy Jackson & the Olympians: The Lightning Thief | Персі Джэксан | |
ф | Мушкецёры | The Three Musketeers | Д'Артаньян | |
ф | Цяжкасці жыцця ізгоя | The Perks of Being a Wallflower | Чарлі | |
ф | Персі Джэксан і Мора пачвар | Percy Jackson & the Olympians: The Sea of Monsters | Персі Джэксан |
Цікавыя факты
- Спрабаваўся на ролю галоўнага героя ў фільме «Чалавек-павук 3D»[13].
Зноскі
- ↑ Logan Lerman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Biography for Logan Lerman (англ.) на сайце Internet Movie Database
- 1 2 Logan Lerman: Newest Musketeer learns along way (англ.) на сайте Variety
- ↑ Logan Lerman Percy Jackson and the Lightning Thief Interview (англ.) на сайте www.girl.com.au
- ↑ An Interview with Logan Lerman of «Percy Jackson & the Olympians» Архівавана 25 лютага 2010. (англ.) на сайце часопіса BlackBook
- ↑ Exclusive: Logan Lerman Talks 'My One and Only' and 'Gamer' (англ.) на сайце www.cinemaspy.com
- ↑ hero worship: logan lerman Архівавана 6 сакавіка 2010. (англ.) на сайце часопіса Teen Vogue
- ↑ Lightning could strike for 'Percy' and star Logan Lerman (англ.) на сайце USA Today
- ↑ 25th Annual Young Artist Awards — Winners and Nominations Архівавана 2 лютага 2017. (англ.) на сайце кінапрэміі
- ↑ 26th Annual Young Artist Awards — Nominations / Special Awards Архівавана 4 сакавіка 2008. (англ.) на сайце кінапрэміі
- ↑ 28th Annual Young Artist Awards — Nominations / Special Awards Архівавана 27 чэрвеня 2014. (англ.) на сайце кінапрэміі
- ↑ Winners: 2010 MTV Movie Awards (англ.) на сайце MTV
- ↑ UK-raised theater actor nabs «Spider-Man» role Архівавана 7 красавіка 2014. (англ.) на сайце Reuters
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Логан Лерман на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Рускамоўны фан-сайт
- Англамоўны фан-сайт Архівавана 4 студзеня 2014.