Ловаць
руск. Ловать
У Наўгародскай вобласці ў горадзе Холм
Характарыстыка
Даўжыня 536 км
Басейн 21 900 км²
Расход вады 105 м³/с (за 193 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Валдайскае ўзвышша
  Месцазнаходжанне возера Ловацец
  Вышыня 170 м
  Каардынаты 55°50′51,30″ пн. ш. 30°17′17,40″ у. д.
Вусце Ільмень
  Месцазнаходжанне возера Ільмень
  Вышыня 18,1 м
  Каардынаты 58°12′42″ пн. ш. 31°26′40″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Ільмень  Волхаў  Ладажскае возера  Нява  Балтыйскае мора

Краіны
Код у ДВР 01040200312102000022592
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ло́ваць (руск.: Ло́вать) — рака ў Гарадоцкім раёне Беларусі, Пскоўскай і Наўгародскай абласцях Расіі, у басейне ракі Нява.

Назва

Назва Ловаць балцкага паходжання.

Корань Lov- звязаны з літоўскім lovys «рэчышча ракі; пратока, роў»[1], далей да індаеўрапейскага *leu-[2].

Навокал верхняга цячэння Ловаці такія балцкія гідронімы, як Мядзесна, Сенніца (: Сянно), Негра, Сервайка (: Сэрвач).

Поўны адпаведнік — назва ракі Ловаць на Верхнім Павоччы, пры тамтэйшым густым балцкім гідранімічным фоне. Таго ж кораня назва літоўскай ракі Loviai[3].

Гідранімічны фармант -at- таксама ў такіх балцкіх гідронімах, як літ. Kamatė, Žlagatas[4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва-, імя- і словаўтварэнні (gyvas «жывы» : gyvatas «жыццё»)[5].

Назве Ловаць тыпалагічна адпавядае дзесенскі гідронім Вага (на ўсходзе ад Добруша), ад літоўскага vaga «рэчышча; раўчук на засеяным полі для сцёку залішняй вадкасці»[6].

Водаапісанне

Даўжыня 536 км, у межах Беларусі — 47 км. Вадазбор 21,9 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 150 м³/с (169[7] м³/с), на мяжы Беларусі і Расіі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16 , на Беларусі 0,6 .

Ловаць у горадзе Вялікія Лукі

Асноўныя прытокі: Сярвайка, Пясчанка, Кунья (справа), Склянка, Насва, Локня, Рэдзья, Палісць (злева). Усяго налічваецца 56 прытокаў[7].

На рацэ: горад Вялікія Лукі (Расія), горад Холм (Расія), вёска Рудня (Беларусь).

Выцякае з возера Ловацец (Пскоўская вобласць), упадае ў возера Ільмень з поўдня. Паводле іншых крыніц пачынаецца з возера Завесна за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марчанкі Гарадоцкага раёна. Цячэ ў Беларусі па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў ніжнім цячэнні па Ільменскай нізіне.

Рака Ловаць пры сваім руху ад вытоку на поўдзень у бок ракі Аўсянкі была перахоплена і павернута на поўнач у бок Балтыкі, утварыўшы характэрны каленападобны выгін. Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (пойма забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапецападобная (пойма роўная, лугавая). Рэчышча да возера Мяжа звілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м.

На Ловаці налічваюцца 84 парогі і 79 перакатаў даўжынёй ад 50 да 2000 метраў. Самы вялікі парог — Сяміводскія астравы. Найбольш значныя парогі знаходзяцца паміж горадам Холм і вёскай Старая Пярэса[7].

Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. У старажытнасці па Ловаці праходзіла частка «шляху з вараг у грэкі».

На тэрыторыі Беларусі да басейна Ловаці таксама належаць азёры Дзедава, Немцава, Ленавец, Турэц, Белае, Карасёва і Падсосна.

Зноскі

  1. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 59-60.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 681—682.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 196.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 144, 405.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 334—338.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 178.
  7. 1 2 3 Ильина Л. Л., Грахов А. Н. Холм. Л.: Гидрометеоиздат, 1980. — С. 46—49. — 120 с. 50 000 экз.

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Ильина Л. Л., Грахов А. Н. Холм. Л.: Гидрометеоиздат, 1980. — С. 46—49. — 120 с. 50 000 экз. (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 256. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.