Лжыца, Украіна, канец XVII стагоддзя

Лжыца (ад царкоўнаслав.) — невялікая лыжка з крыжам на канцы рукаяці, якая ўжываецца для падачы прычасця з паціру вернікам. Лжыца, які і дыскас, пацір і звездзіца, вырабляецца з золата, срэбра, волава ці металічных сплаваў, якія не даюць вокісу.

У першыя тры стагоддзі хрысціянства яна не ўжывалася, а вернікі атрымоўвалі Святое Прычасце непасрэдна з рук святара. Упершыню пачаў ужываць лыжку святы Іаан Златавуст ў 4-м стагоддзі. Лацінская назва «лязіс» у сапраўднасці азначае клешчы[1]. Такімі клешчамі ў Кнізе прарока Ісаі адзін з серафімаў узяў тлеючы вугаль з алтара Божага і ачысціў ім вусны прарока (Іс. 6, 2-6)[2].

Зноскі

  1. Пасуда і іншыя прадметы, ужываныя падчас багаслужбы// Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
  2. Кніга прарока Ісаі Архівавана 7 лютага 2008.. Разьдзел 6. Вершы 2-6. // Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету кананічныя ў беларускім перакладзе. — World Wide Printing, Duncanville, USA; Прынткарп, Мінск, 2002. ISBN 1-58712-085-2

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.