Леў Мікалаевіч Гумілеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 2021 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Сяргей Львовіч Гумілеўскі |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | |
Член у | |
Прэміі |
|
Узнагароды |
Леў Мікалаевіч Гуміле́ўскі (31 кастрычніка 1930, Масква — 3 ліпеня 2021) — беларускі скульптар , народны мастак Беларусі (1991).
Біяграфія
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1930 года ў Маскве. Пасля вайны апынуўся ў Нясвіжы. Вучыўся ў мастацкай студыі ў мастака М. К. Сеўрука (1946—1949). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1955 годзе паступіў на аддзяленне скульптуры ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. К. Глебава, А. А. Бембеля, А. Мазалёва.
Памёр 3 ліпеня 2021 года[1].
Творчасць
Працаваў у манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы: помнікі Я. Купалу ў Мінску (у суаўтарстве з Анатолем Анікейчыкам і Андрэем Заспіцкім), помнікі Я. Янішчыц, Ал. Клімавай у Мінску, мемарыяльная дошка Ф. Багушэвічу ў Вільнюсе, помнік «Плошча Славы» у Магілёве; станкавыя кампазіцыі «Скіф», «Партызанская сям’я», «А. Міцкевіч» (у сааўтарстве), «Кастусь Каліноўскі», «Ценям Касцюшкі», «А. Пушкін», юным падпольшчыкам братам Сянько (1973) у Мінску, мемарыяльны комплекс у Магілёве «Барацьбітам за савецкую ўладу» (1982), статуя «Русалка» (1990), бюсты Юрыю Нясвіжскаму і Мікалаю Хрыстафору Радзівілу Сіротке ў Нясвіжы і інш. Разам з сынам Сяргеем стварыў помнікі Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве, Францішку Багушэвічу ў Смаргоні[2].
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР (1974),
- сярэбраны медаль імя Грэкава (1983),
- медаль Францыска Скарыны (2000),
- прэмія Саюзнай дзяржавы (2010).
Зноскі
- ↑ Памяці Льва Гумілеўскага
- ↑ У Смаргоні паставілі помнік Багушэвічу Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 174.
Спасылкі
- Юбілейная дата і пазачасавы кантэкст // Культура (газета) 2020 № 44.
- Гумілеўскі Леў Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»