Лешак Мілер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Leszek Cezary Miller | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ежы Бузек | ||||||
Пераемнік | Марак Бэлька | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Януш Тамашэўскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 ліпеня 1946[1][2] (77 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, палітолаг | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка[3] і паліталогія[3] | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() |
||||||
Сайт | miller.pl (польск.) | ||||||
![]() |
Лешак Цэзары Милер (польск.: Leszek Cezary Miller; нар. 3 ліпеня 1946, Жырардаў) — польскі палітык, партыйны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Польшчы ў 2001-2004 гадах.
Біяграфія
Паходзіў з беднай сям'і рабочых. Калі яму споўнілася 6 месяцаў, яго бацькі развяліся, і сына выхоўвала маці. У юнацтве працаваў на льняной фабрыцы, вучыўся ў электратэхнічным тэхнікуме. Служыў на флоце на падводнай лодцы.
Быў актывістам Сацыялістычнага саюза моладзі, у 1969 годзе ўступіў у ПАРП. У 1973—1974 гадах — сакратар філіяла ПАРП на льняной фабрыцы ў Жырардаве. Па рэкамендацыі вучыўся і атрымаў ступень магістра паліталогіі ў Вышэйшай школе палітычных навук пры ЦК ПАРП, пасля чаго працаваў у апараце ЦК ПАРП. У 1986 годзе стаў першым сакратаром Скерневіцкага ваяводства, у 1988 годзе быў пераведзены ў Варшаву. У 1989 годзе удзельнічаў у круглым стале з удзелам ПАРП, Салідарнасці і Касцёла. 29 ліпеня 1989 года ўведзены ў склад Палітбюро ЦК ПАРП.
У пачатку 1990-х гадоў стаў адным з лідэраў сацыял-дэмакратычнай партыі, якая ўваходзіла ў кааліцыю Саюзу дэмакратычных левых сіл. З 1993 па 1996 гады быў міністрам працы і сацыяльнай палітыкі ў кабінетах Вальдэмара Паўляка і Юзафа Алексы. У 1999 годзе некаторы час займаў пасаду міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.
15 красавіка 1999 года ўзначаліў Саюз дэмакратычных левых сілаў, які аб'ядноўваў партыі і левацэнтрысцкія рухі ў адну партыю. 19 кастрычніка 2001 года пасля выбараў, на якіх СДЛС атрымала 41,04% галасоў у Сейме і 75 месцаў у Сенаце, ён сфармаваў урад і стаў прэм'ер-міністрам.
На пасадзе прэм'ер-міністра сутыкнуўся з эканамічнымі праблемамі (беспрацоўе, нізкі рост ВУП, значны дзяржаўны доўг), якія яму ўдалося вырашыць толькі часткова. Актыўна ўдзельнічаў у перамовах аб далучэньні Польшчы да ЕС. 7 і 8 чэрвеня 2003 года ў Польшчы па гэтым пытанні прайшоў рэферэндум, на якім 77,45% насельніцтва выказаліся за ўступленне Польшчы ў Еўрасаюз. Мілер таксама падтрымаў удзел польскіх войскаў ва ўварванні ў Ірак у 2003 годзе.
Яго кадэнцыя таксама была адзначана некалькімі карупцыйнымі скандаламі.
Мілер абвясціў аб сваёй адстаўцы 2 мая 2004 года, на наступны дзень пасля далучэння Польшчы да Еўрасаюза. Раней, 6 сакавіка 2004 года, ён падаў у адстаўку з пасады старшыні партыі і неўзабаве выйшаў з партыі з-за нязгоды з недастатковай «левай» палітыкай партыі. Цяпер ён узначальваў заснаваную ім партыю польскіх левых, якая прытрымлівалася сацыял-дэмакратычнай арыентацыі.
Зноскі
- ↑ Leszek Miller // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leszek Miller // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.