Лецкаўшчына — археалагічны помнік — селішча на паўднёва-заходняй ускраіне в. Лецкаўшчына (Мінскі раён), на захадзе і поўдні ад яе на левым беразе р. Пціч, асобнымі месцамі ў яе лукавінах на правым беразе.
Культурны пласт у месцах шурфовак 0,25—0,4 м, у абрывах берага да 0,5—0,6 м. Плошча 1,6 га. Адкрылі ў 1991 г. Ю. А. Заяц і У. М. Мілюцін. Раскопкі не праводзіліся. Знойдзены фрагменты глінянага посуду другой паловы X — пачатку XIII стст. і XVI—XVIII стст. У 1894 г. на тэрыторыі селішча селянін знайшоў манетны скарб, які складаўся з 502 дырхемаў 816 і 911 гадоў, а таксама з 60 манет, прыналежнасць якіх не была вызначана па прычыне дрэннага іх стану.
Літаратура
- Заяц, Ю. Археалагічныя помнікі в. Прылукі і наваколля / Юрый Заяц // Жыццё Айчыне, гонар нікому: матэрыялы Міжнар. навук. канф., прысвеч. 180-годдзю з дня нараджэння Эмерыка фон Гутэн-Чапскага, Мінск, 1618 сакавіка 2009 г. / [рэдкал.: І. Кароль, І. Гатальскі. — Мінск, 2010. — С. 194—199.]
- Заяц, Ю. А. Лецкаўшчына / Ю. А. Заяц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12—13. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Марков, А. Топография кладов восточных монет (сасанидских и куфических) / Сост. А. Марков. — СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1910. — [4], IV, 149 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.