Пасёлак гарадскога тыпу
Лесагорскі на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||
Лесагорскі (руск.: Лесого́рский; да 1948 года — Яскі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Светлагорскага гарадскога паселішча.
Размешчаны на рацэ Вуокса, паблізу возера Лесагорскае, за 185 км на паўночны захад ад Санкт-Пецярбурга. Чыгуначная станцыя Лесагорскі на лініі да г.Іматра ад станцыі Каменнагорскай на лініі Выбарг — Хійтала.
Насельніцтва — 3208 чал. (2018). Працуе леспрамгас. Паблізу пасёлка — Лесагорская ГЭС, якая ўваходзіць у каскад Вуоксінскіх ГЭС.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.