Горад
Леруік
Lerwick
± | ||||||||||||||||||||||
Ле́руік (англ.: Lerwick) — самы паўночны горад Шатландыі, адзіны населены пункт са статусам горада і адміністрацыйны цэнтр Шэтландскіх астравоў. Размешчаны на ўсходнім беразе Мейнленда, галоўнага вострава архіпелага, на адлегласці 160 км ад паўночнага ўзбярэжжа Шатландыі, у 340 км ад Абердзіна і ў 370 кіламетрах ад Бергена.
Назва горада паходзіць ад зліцця нарвежскіх слоў leir і vik, у перакладзе — Брудная бухта.
У XVII стагоддзі Леруік быў рыбацкім пасёлкам, жыхары якога займаліся здабычай селядцы, трэскі і іншай рыбы. Здабыча рыбы застаецца адным з важных заняткаў жыхароў Шэтландскіх астравоў, аднак не з'яўляецца галоўнай крыніцай сродкаў у бюджэт. З порта Леруіка ажыццяўляюцца паромныя перавозкі ў Абердзін, Керкуал (Аркнейскія астравы) і на бліжэйшыя астравы архіпелага, а таксама абслугоўваюцца рыбалавецкія судны і судны, якія абслугоўваюць здабычу нафты ў Паўночным моры. У 7,4 кіламетрах на паўночны захад ад горада размешчаны невялікі аэрапорт Тынгвал.